Даслаць навіну
Знайсці
09.01.2019 / 13:19

Медыкі распавялі, як засцерагчыся ад грыпу і калі хвароба прыйдзе ў Беларусь

Павялічыць выяву

pixabay.com

Уздым захворвання на грып у Беларусі чакаецца ў канцы студзеня — пачатку лютага. У сувязі з гэтым медыкі, адказалі сёння на пытанні журналістаў, распавялі, як пазбегнуць заражэння, піша БелТА.

Загадчыца аддзела пульманалогіі і хірургічных метадаў лячэння хвароб органаў дыхання РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі Алена Давідоўская нагадала аб простых правілах гігіены:

«не перадаваць адзін аднаму мабільныя, асадкі, не здымаць зубамі пальчаткі, адмовіцца ад поціскаў рукі».

Самай лепшай абаронай ад грыпу медыкі назвалі вакцынацыю. Акрамя таго, важна больш гуляць на свежым паветры, рэгулярна праводзіць вільготную ўборку ў памяшканні, праветрываць яго. Аптымальная тэмпература паветра ў пакоі — 20 градусаў.

Спецыялісты пракаментавалі таксама эфектыўнасць нашэння медыцынскіх масак.

Намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан падкрэсліла, што на вуліцы, на свежым паветры імаверанасць распаўсюджвання грыпу і любой іншай віруснай інфекцыі зводзіцца практычна да нуля. Таму не патрэбна і маска.

Яе надзявае толькі хворы чалавек і толькі ў памяшканні, калі, напрыклад, нягледзячы на ​​прыкметы ВРВІ, прыйшоў на працу. Маску трэба часта мяняць, каб не адбылося рэінфікаванне

Акрамя таго, неабходна рэгулярна мыць рукі і праціраць працоўны стол. Гэта дазволіць паменшыць рызыку перадачы інфекцыі іншым людям.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31