Знайсці
09.01.2019 / 11:36РусŁacБел

Гендырэктар «Бі энд Бі іншурэнс», якога будуць судзіць за незаконнае прадпрымальніцтва, знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе

Барыс Меднік

У красавіку 2018 года Міністэрствам фінансаў было прыпынена дзеянне ліцэнзіі на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці адкрытага акцыянернага страхавога таварыства «Бі энд Бі іншурэнс Ко», паведамляе СК.

Генеральны дырэктар таварыства пасля прыпынення дзеяння лiцэнзii арганізаваў працу па далейшым страхаванні новых аб'ектаў. Ён унёс змяненні і дапаўненні ў раней заключаныя і дзейныя дагаворы добраахвотнага страхавання ў частцы пашырэння іх новымі аб'ектамі, за гэта яму пералічваліся страхавыя ўнёскі.

Такім чынам ад страхавальнікаў былі атрыманы ў якасці узносаў грашовыя сродкі ў памеры больш чым 170 тыс. руб.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па артыкуле «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць у асабліва буйным памеры». Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера