Даслаць навіну
Знайсці
09.01.2019 / 11:30 10

Віктар Марціновіч: Дзве тэктанічныя падзеі схаваліся ў святочным каматозе

Дзве тэктанічныя падзеі схаваліся ў святочным каматозе, нібы Дзмітрый Кісялёў пад каляднай ёлкай.

Павялічыць выяву

Фота Волі Афіцэравай

Падзеі вось такіх памераў праграмуюць узлёт і падзенне імперый, пачатак і сканчэнне войнаў, перадзелы кантынентаў — не раўнуючы сараеўская страляніна, што паклала канец існаванню адразу чатырох імперый.

Першая падзея — томас, атрыманы ўкраінскай праваслаўнай царквой (я ўпэўнены, што хутка ўсе фармальнасці, звязаныя з падпісаннем, будуць урэгуляваныя); другая — аднаўленне варушэння па ўзнаўленні СССР.

Да першай падзеі ўсё ішло з 2014 года — пачатку вайны ва Украіне. Другую падзею як быццам пацягнула за сабой падрыхтоўка першай. Бо не такі чалавек Уладзімір Уладзіміравіч, каб бяскрыўдна праглынуць страту ўплыву Расіі на «захадзе рускага міра». Тым больш што пры горшым сцэнары ўкраінская аўтакефалія можа стаць толькі пачаткам. Можаце ўявіць сабе чалавека, які сваёй гістарычнай місіяй лічыць супрацьстаянне «піндосам» і «аднапалярнаму свету»? І які вось проста цяпер бачыць, як парады «стратэгаў» у 2014-м прывялі да канстанцінопальскіх падзеяў?

То не трэба думаць, што таямнічыя перамовы ў Маскве, пра якія нам так старанна нічога не кажуць, і мёртванароджаная Саюзная дзяржава — гэта тое, чым будзе насамрэч займацца Крэмль у 2019 годзе.

Усё, што можна было выціснуць з саюзнай дамовы 2000 год, ужо «як бы» існуе: «Пастаянны камітэт», «Парламенцкае сабраніе», «Савет міністраў СД» і нават, прабачце, тэлерадыёвяшчальная кампанія. Але вось жа ён, томас украінскай праваслаўнай царквы. А дзе той саюз, акрамя паперы і бюджэтных выдаткаў? То, відавочна, патрэбны нейкі новы «саюз». Аднак да крытычнай мяжы ў збліжэнні беларускі бок падышоў недзе ў 2006 годзе, на пытанні адзінай валюты. Далей Мінск не можа. Бо Мінску расійскі рубель калі і патрэбны, то толькі з уласным эмісійным цэнтрам. На які Масква ну ніяк пайсці не зможа. То патрэбны нейкі іншы саюз. Магчыма, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік? Той самы, што распаўся ў 1991-м?

19-ы год — добры час для пачатку. Бо 19 гэта — 91 наадварот.

Заўважым, што паралельна з узнікненнем праблем з кампенсацыяй падатковага манеўру ў Беларусі «нечакана» траблы ўзніклі ў армян — з цаной на газ. Чамусьці рускі бок раптоўна вырашыў яго падвысіць. Хаця, здавалася б, усё даўно дамоўлена. «ДНР», Арменія, Беларусь, Расія — неблагі саюз для пачатку? Астатнія падцягнуцца: пакуль газ і нафта гараць — інструментаў на заахвочванне хопіць.

І вось праўда, дзіўнавата думаць, што «Саюзная дзяржава», з якой ужо 15 гадоў смяюцца і ў Расіі, і ў Беларусі, патрэбная Пуціну толькі каб «пераабрацца ў 2024 годзе». Вы заўважылі, дарэчы, што ў федэральных навінах мільганула дачка Пуціна? Тая самая, якую ніколі ў эфіры не паказвалі? Дык сярод спецыялістаў цяпер балбочуць, што Ксюша Сабчак была патрэбная не толькі каб адцягнуць сімпатыі ліберальных летуценнікаў ад Навальнага, але і для таго, каб прывучыць расіян да думкі, што жанчына — кандыдат у прэзідэнты — гэта нармальна. Тым больш не нейкая гламурная кіса, а навукоўца, даследчыца, малайчына. Ды з такім татам! Далей думайце самі.

У любым выпадку завязваць свае планы на такую сур’ёзную рэч, як «праблема-2024», на знаёмцаў, якія з 2007 года абяцаюць увесці адзіную валюту, было б з боку Уладзіміра Уладзіміравіча крышачку саманадзейна. І не той ён чалавек, які гэтага не разумее.

І так, я чытаў той смешны артыкул на «Росбалце» («Абсалютна дакладны прагноз на 2019-ы»), у якім казалася, што сацыяльную дынаміку ў Расіі прадвызначаюць эліты (што слушна), а эліты стаміліся ад Пуціна, бо вось ужо і Абрамовіча ў Лондан не пускаюць. І, маўляў, таму рускіх чакаюць хуткія перамены, але не з боку вуліцы, а з боку «палітбюро».

Дык вось, у гэтых развагах памылковай ёсць другая частка — там, дзе гаворыцца пра «стому ад Пуціна». Такое адчуванне, што аўтар прагнозу думае, нібыта ўся алігархічная туса мысліць вобразамі, згенераванымі Ксюшай Сабчак у Інстаграме. Што, мякка кажучы, не так. Бо Пуцін для рускіх элітаў — залог аднаўлення велічы і сімвал надзеі на рэванш. І думаць як Ксюша Сабчак яны пачнуць толькі тады, калі Пуцін пакіне томас без адказу.

То будзем рыхтавацца да СССР. На ўсіх узроўнях. Тым больш што паралельнае згортванне донарскай дапамогі ўсім тутэйшым нацыянальнаарыентаваным праектам дазваляе дапусціць, што фармат пактаў Молатава — Рыбентропа не вычарпаны і ў XXI стагоддзі.

Разумееце, Расія як такая — не імперыя. Імперыяй яе рабілі дзве ідэалогіі: рускі манархізм і сацыялізм савецкага толку. Пад прыняцце другой ідэалогіі Беларусь старанна выбудоўвалася апошнія 15 гадоў. Святкуеце 100-годдзе ўтварэння ВЛКСМ і БССР? Прызначаеце камуністаў у адукацыйную вертыкаль? Ну-ну. Шчаслівага вам 1991 года наадварот.

Віктар Марціновіч, budzma.by

3
Аляксандр comrade / адказаць
09.01.2019 / 15:15
Танчык, да не в крови дело и не в жертвах. А в том, что все империи мира рухнули. Если и остались многонациональные государства, то только те, где нации связаны нечем большим, чем винтовкой захватчика. Ну не могут в 21 веке жить вместе в одном государстве эстонская и таджикская нация. Между ними пропасть: ментальная, экономическая, культурная, географическая. Что их может вообще объединять?
Империи распадаются, это надо принять как данность. Какой огромной была еще недавно Британская империя по территории? А сейчас государство размерами с Беларусь. И ничего. Мир не рухнул для британцев. И современная РФ распадется. И поколение тех, кто младше 40-45, я уверен, увидит это воочию.
1
wowenciy / адказаць
09.01.2019 / 20:24
Аляксандр comrade,так чистая правда: не могут. Именно поэтому в отдельных государствах живут русские и белорусы. Про Украину я уж молчу. Зато в одном государстве проживают татары, русские и чеченцы. Долго это продлится? Сказано давно: что не по божественному велению, то ненадолго. Пример того, как ведут себя туркмены в белорусских вузах многое показывает. Одни живут в 22 веке, кто-то в 21, а есть и  такие , которые в 17. Когда-то Окуджаву спросили после событий в Карабахе , Грузии и Молдавии, где же дружба народов? И возможна ли она? Он подумал и ответил гениально: между интеллигентными людьми. Когда-то песни Арно Бабаджаняна прославили Муслима Магомаева, у которого и вообще корни чеченские. Может, советский проект по переплавке эстонцев и туркменов и был бы возможен, но не сейчас. Тем более , не в советское время.
7
Гопнiк з Малiнаукi / адказаць
10.01.2019 / 08:08
Праздничного коматоза? А мы, значит, не пьем? А почему? Болеете? Или избрали на себя роль рупора за алкобелорусов, которые не понимают текущего момента? Пы.Сы. Как там у классика- я славлю отечество которое есть, но трижды, которое будет...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31