Знайсці
09.01.2019 / 10:194РусŁacБел

На дзень народзінаў 16-гадовай дзяўчыны сябры прынеслі ў падарунак наркотык

Гэта адбылося 5 студзеня.

18-ці і 19-гадовы хлопцы прыехалі на дзень нараджэнне да сяброўкі, якой споўнілася 16 год.

У 18-гадовага мінчука мелася каля 1 грама гашышу, у 19-гадовага было выяўлена каля 2-х грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва «Мефедрон». Апошні растлумачыў праваахоўнікам, што меўся раздзяліць існуючы наркотык з іншымі ўдзельнікамі свята, у тым ліку і з імянінніцай. Маладыя людзі былі затрыманыя аператыўнымі супрацоўнікамі, не паспеўшы ўжыць наркотыкі, паведамляе guvd.gov.by

У дачыненні да 18-гадовага заведзена крымінальная справа па частцы 1 арт. 328. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення. А вось у дачыненні да 19-гадовага заведзена справа па ч.3 арт. 328. Гэта ўжо да 15 гадоў зняволення.

Абодва з'яўляюцца студэнтамі. Супрацоўнікі міліцыі звяртаюць увагу, што дзень народзінаў павінен быў прайсці без удзелу бацькоў і нагадваюць бацькам аб арганізацыі вольнага часу дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930