Даслаць навіну
Знайсці
09.01.2019 / 09:43 6

На ралі «Дакар» беларускі МАЗ на вялікай хуткасці перакуліўся за 200 метраў да фінішу ВІДЭА

Тры экіпажы каманды «МАЗ-СПОРТаўта» прайшлі другі этап ралі-рэйду «Дакар-2019», што адбываецца ў Перу, і занялі месцы з 11 па 13-е. Вынікі маглі быць і лепшыя, але МАЗ Сяргея Вязовіча за 200 метраў да фінішу на ўсёй хуткасці перакуліўся ў пясках, распавялі ў прэс-службе Мінскага аўтазавода.

На другім этапе, які збольшага пралягаў уздоўж акіяна, гоншчыкі праехалі спецучастак даўжынёй 342 км. Траса ўключала ў сябе пяшчаныя і гравійныя адрэзкі. На ўчастку з дзюнамі і адбылася непрыемнасць з МАЗам Сяргея Вязовіча. Перад фінішам ён вырашыў абагнаць «камазаўца» Айрата Мардзеева, і, вырваўшыся наперад, трапіў у пясчаную пастку.

Павялічыць выяву

yadi.sk

Грузавік на высокай хуткасці падскочыў, стукнуўся аб «прыступку» і лёг на бок, гоншчыкі пры гэтым не пацярпелі. Як прызнаўся потым пілот, «барацьба ўзяла верх над здаровым сэнсам».

ВІДЭА інцыдэнту

Расійскі экіпаж спыніўся пацікавіцца пра здароўе, але дапамагаць адмовіўся. МАЗ на колы паставіў экіпаж Аляксея Вішнеўскага. Дарэчы, выконваць функцыю выратавальніка для яго не ўпершыню — падобная сітуацыя здарылася і на леташнім «Дакары».

У выніку МАЗ Сяргея Вязовіча пераадолеў спецучастак за 4 гадзіны 21 хвіліну, апынуўшыся на 11-м месцы па выніках этапу і на 12-м — у агульным заліку. Пераможцам заезду зноў стаў расіянін Эдуард Мікалаеў, які апярэдзіў беларусаў на 33 хвіліны.

Аляксей Вішнеўскі прыехаў 12-м. Яго час — амаль 4 гадзіны 23 хвіліны, а адставанне — 35 хвілін. У агульным заліку экіпаж знаходзіцца на 11-й пазіцыі, а розніца ў часе з лідарам гонкі складае 41 хвіліну.

Аляксандр Васілеўскі на другім этапе фінішаваў 13-м (такая ж пазіцыя і ў «абсалюце»), патраціўшы на трасе 4 гадзіны 28 хвілін. Гэта на 40 хвілін больш, чым лепшы камазаўскі экіпаж.

Трэці этап прывядзе гоншчыкаў ў Арэкіпу — акружаны вулканамі горад Перу.

Марафон «Дакар-2019» праходзіць па тэрыторыі Перу. Ралі-рэйд зойме 11 дзён і завершыцца 17 студзеня ў Ліме. Гоншчыкам трэба будзе праехаць каля 5 тыс. км. Больш за палову маршруту пралягае праз пясчаныя трасы з вялізнымі дзюнамі і іншымі перашкодамі.

1
Трактарыст-максімаліст / адказаць
09.01.2019 / 13:59
Расійскі экіпаж спыніўся пацікавіцца пра здароўе, але дапамагаць адмовіўся.

А нехта дзеля іх збіраецца класціся пад танкі. Кладзіся Ты сам.

2
Железный Дровосек / адказаць
09.01.2019 / 16:02
"но помочь отказались" - кто б сомневался)))
1
Andrej Kažemaks / адказаць
10.01.2019 / 06:57
Калі ўлічыць, што экіпаж Вязовіча заняў толькі 11 месца на этапе, то "дапамагаць адмовіліся" як мінімум 10 экіпажаў перад ім. Чаму пішаце толькі пра расейцаў? Наша кволая сьвядомасьць можа ня вытрымаць і зайсьціся ў антырасейскім шале.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31