Знайсці
09.01.2019 / 08:374РусŁacБел

Трамп выступіў са зваротам да нацыі пра крызіс на мяжы

Fox News

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з тэлезваротам да нацыі на фоне палітычнага крызісу, які ўзнік з-за нежадання яго палітычных праціўнікаў-дэмакратаў ухваліць фінансаванне будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай, піша РБК.

 Сітуацыю на мяжы Трамп ахарактарызаваў як гуманітарны крызіс і крызіс у галіне бяспекі.

У пачатку сваёй прамовы Трамп спрабаваў пераканаць амерыканцаў у сваёй рацыі з дапамогай лічбаў. Ён прывёў дадзеныя па нелегальнай міграцыі, па колькасці забойстваў з удзелам нелегалаў, па аб'ёмах наркотыкаў, якія незаконна перапраўляюцца праз адкрытую мяжу. За апошнія два гады, заявіў ён, было арыштавана 266 тыс. іншаземцаў з крымінальным мінулым, у тым ліку 100 тыс., што ўчынілі напады, 30 тыс. з іх здзейснілі сэксуальныя злачынствы, а 4 тыс - забойствы. «На працягу многіх гадоў тысячы амерыканцаў былі жорстка забітыя тымі, хто незаконна заехаў у нашу краіну, і яшчэ тысячы жыццяў будуць страчаныя, калі мы не будзем дзейнічаць проста цяпер», - запэўніў Трамп.

Трамп таксама прыгадаў словы лідара дэмакратаў у ніжняй палаце кангрэса Нэнсі Пэласі, якая назвала сцяну «амаральнай». Трамп не назваў яе імя, аднак спытаў, чаму ж багатыя палітыкі будуюць сцены і платы вакол уласных дамоў. «Яны будуюць сцены не таму, што ненавідзяць людзей звонку, але таму што любяць тых, хто ўнутры», - запэўніў Трамп.

Адзінай амаральным з'явай Трамп назваў палітыкаў, якія нічога не робяць, каб выратаваць жыцці людзей. Прэзідэнт нагадаў пра ахвяраў нелегальных эмігрантаў апошніх дзён: забітага паліцэйскага, згвалтаванай і забітай жанчыне-ветэране ў Каліфорніі і іншых выпадках.

Прамова Трампа была непадобная на многія яго выступы ў мінулым. Ён звярнуўся да амерыканцаў у спакойным, неагрэсіўным тоне, з выказваннем спагады, разумення і шкадавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930