Знайсці
17.01.2019 / 22:137РусŁacБел

«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў

Некалі, гадоў дваццаць таму, легендарны Алесь Белакоз, праводзячы экскурсіі ў створаным ім музеі, заўжды ўдакладняў: «Школа «гудзеўская», а не «гудзевіцкая», музей «гудзеўскі»…» А калега па ўніверсітэце, Ала Петрушкевіч, слухаючы яго, помню, заўважыла: «А мой свёкар таксама казаў «паехаў баранаўскі аўтобус», а не «баранавіцкі».

Такая з’ява ў мовазнаўстве вядомая як адсячэнне фіналі пры ўтварэнні прыметнікаў.

Неўзабаве я пачаў успамінаць, а як жа ў нас гаварылі? Дзедавых аднавяскоўцаў называлі аналагічна — «дамэйскія», а не «дамэйкаўскія» — у нас таксама адсякалася фіналь… Але не ўсё так проста. Жыла ў вёсцы Мыто дзедава сястра стрыечная, дык усе яе называлі «Яня мытлянская», была школа ў Заполлі, куды мама хадзіла, дык называлі школу «запалянская».

А вось адна мая зямлячка, продкі якой з вёскі Рапэйкі, узяла сабе псеўданім «Запольская» і тым самым крыху схібіла супраць мясцовай традыцыі… Зрэшты, для псеўданіма мо так і лепш.

Даўно ў мяне з’явілася мара пазбіраць мясцовыя прыметнікі, утвораныя ад тапонімаў. Гэты скарб застаўся амаль незаўважаным. Мы дамагаемся ўласных найменняў паселішчаў, а пра прыметнікі і забыліся…

Для пачатку, тыя прыметнікі, якія помню з маленства:

Дамэйкі — дамэйскіУсе дамэйскія папрыходзілі.
Мыто — мытля́нскіЯня мытлянская прыехала.
Хрулі́ — хруля́нскіХрулянскія хаты відаць.
Я́нцавічы — я́нцаўскіАж на янцаўскія колёні пашоў.
Яўсе́вічы — яўсе́віцкіЯўсевіцкі алтобус паехаў.
Кру́пава — кру́паўскіЯ перш хадзіў у крупаўскую школу.
Дайнава́ — дайнаўскі́І дайнаўскія там робяць.
Казі́чы — казіча́нскіКазічанскія бабы пасядалі ў алтобус.
Заполле [заполя] — запаля́нскіУ запалянскім маёнтку школу зрабілі.
Мальгі́ — мальгоўскіГэты мальгоўскі хацеў хату купіць.
Мінёйты (так у нас вымаўлялася) — мінёйтаўскіМінёйтаўскі ксёндз хрысціў.
Бароўка — бароўскіУ бароўскім садзе спаткаў яго.
Дзітва́ — дзіцвя́нскіУ нас Дзіцвянскі сельсавет.
Рапэйкі — рапэйскіРапэйскім бліжэй да Заполя.
Бе́льскія —?
Суку́рчы (быў маёнтак, цяпер разбураны) —?
Бая́ршчына (быў маёнтак, цяпер разбураны) — бая́рскіГэта баярскага пана вульі

Пакуль што так. Калі яшчэ нешта ўспомню — дапішу. А як у вас гаварылі? Буду вельмі ўдзячны, калі падзеліцеся. Толькі бярыце не са слоўнікаў, а з таго, што ад мясцовых людзей, ад дзядоў і прадзедаў пачулі. І, калі ласка, пастарайцеся ўспомніць кантэкст, у якім ужывалася слова, запішыце яго ў сказе з захаваннем вашага вымаўлення. 

Юры Пацюпа

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930