Знайсці
08.01.2019 / 22:085РусŁacБел

Поні бегалі па цэнтры Гродна ФОТЫ

Фатаграфіі з поні, што бегалі па цэнтры Гродна, бачылі ў сацыяльных сетках многія, але чые жывёлы — ніхто не мог сказаць. Да вечара поні з’явіліся ўжо на прывязі на плошчы Леніна разам з гаспадарамі. Тыя распавялі, як так атрымалася, што жывёлы паспелі самастойна пабегаць па вуліцах Гродна і здзівіць гараджан, піша Hrodna.life.

Аказваецца, поні Гоша і Ліна прыехалі ў Гродна з Віцебска і ўжо трэці тыдзень катаюць на плошчы Леніна гараджан. Жывуць жывёлы ў хляве недалёка ад цэнтра горада. Увечары ў аўторак 8 студзеня поні нечакана выбілі ў хляве дзверы і пайшлі шпацыраваць па горадзе.

«Прыйшлі да адрыны, а дзверы адчыненыя, — распавядае працаўнік пракату поні. — Спалохаліся і пайшлі па слядах шукаць жывёл. Колькі мы сюды ездзім — упершыню такі выпадак. Беглі за імі і ў людзей пыталі. Злавілі толькі на Ажэшкі, ля моста. Прымусілі яны нас пабегаць.

Вядома, хваляваліся, бо яны маглі і машыны пабіць і людзей спалохаць. Але ўсё абышлося. А так поні нашыя прыязныя».

Работнікі пракату распавялі, што жывёл не каралі. Завялі да адрыны, напаілі, накармілі і адправіліся працаваць.

Hrodna.life, фота: s13.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930