Даслаць навіну
Знайсці
08.01.2019 / 18:41 8

Сабакі-робаты на беспілотным электрамабілі будуць ажыццяўляць дастаўку паштовых пасылак. Як гэта выглядае? ФОТЫ

У ЗША прадставілі новы аўтаномны спосаб дастаўкі пасылак або ежы — беспілотныя аўто будуць развозіць робатаў-сабак, а тыя будуць выконваць уласна ролю кур'ера, паведамляе TechCrunch.

Павялічыць выяву

Тэхналогію, якая ў найбліжэйшыя гады можа стаць штодзённай, прадставіла кампанія Continental на выставе спажывецкай электронікі CES (Consumer Electronics Show) у Лас-Вегасе.

Праект прадугледжвае, што беспілотнік CUbE (Continental Urban Mobility Experience) будзе прывозіць робатаў-сабак, куды неабходна, а тыя будуць дабірацца да атрымальнікаў.

Павялічыць выяву

У кампаніі адзначылі, што такая тэхналогія вельмі эфектыўная і можа кардынальна змяніць сферу дастаўкі.

0
Мірон / адказаць
08.01.2019 / 23:14
Трактарыст-максімаліст, такі сабака як цапне, дык цапне, ... сам да ўчастковага пабяжыш хавацца.
0
ЯНКА / адказаць
09.01.2019 / 01:19
★ Ну, гэта ўжо канкрэтна пасьпешыць беспрацоўе. Справа ў тым, што такім абвозам выдатна займаюцца адзін грузьнік і шо'фер-экспэдытар. На дзьвух яны атрымліваюць штодня дзесьці сто даляраў з улікам паліва й амартызацыі машыны. Затое акумулятарныя пёсікі будуць больш выгоднымі! А потым абавязкова зьявяцца робаты сабакі-паліцэйскія. ★ Хто не чытаў, найабавязкова пачытаце «451 па Фарынгэйту». Тая фантастыка, на жаль, хутка стане мо' рэальнасьцю... :(( ★
0
Котіс / адказаць
12.01.2019 / 21:35
Раней сабакі кусалі паштальёнау. Што будзе цяпер? Сьвет ужо не той!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30