Знайсці
08.01.2019 / 17:454РусŁacБел

Беларус правозіў праз літоўскую мяжу больш за 600 пачкаў цыгарэт

Больш за 600 пачкаў кантрабандных цыгарэт выявілі літоўскія памежнікі ў тайніку, абсталяваным у беларускім Fiat Stilo. Беларусу пагражае буйны штраф і канфіскацыя аўтамабіля, паведамляе Abw.by са спасылкай на памежную службу Літвы.

У нядзелю ў Варанскім раёне, у вёсцы Канявеле, што на мяжы з Беларуссю, памежнікі спынілі легкавы аўтамабіль Fiat Stilo на беларускіх «нумарах».

33-гадовы беларус, які кіраваў машынай, паказаў дакументы. Паводзіны кіроўцы і пункт прызначэння здаліся памежнікам падазронымі, таму яны вырашылі праверыць машыну больш старанна — і знайшлі схованку з 655 пачкамі цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.

Распачата адміністрацыйная справа. Беларусу пагражае штраф у памеры ад 2000 да 5000 еўра. Справа будзе разгледжана судом.

Пасля допыту мужчыну адпусцілі, а Fiat Stilo застаўся ў памежнікаў, як і цыгарэты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930