Знайсці
08.01.2019 / 17:092РусŁacБел

У Віцебску пара крала з падвалаў шматпавярховікаў рознае барахло. Для гэтага брала аўтамабіль напракат

У міліцыю Віцебска сталі паступаць заявы ад жыхароў шматпавярховікаў аб тым, што па начах хтосьці абкрадае іх падвалы. Не грэбавалі зламыснікі нават старымі рэчамі. Падчас чарговага крадзяжу іх здабычай сталі старыя шпалеры і пара малаткоў. Усяго за час сваёй крымінальнай дзейнасці ахвярамі начных узломшчыкаў сталі больш за 50 чалавек.

Як высветлілася, крадзяжамі займалася пара сужыцеляў. 23-гадовы мужчына і яго 36-гадовая сяброўка падыходзілі да справы грунтоўна. Для чарговага «паходу» яны бралі напракат аўтамабіль і на ім пад'язджалі да дома.

Нарабаваная маёмасць вывозілася ў гаражы, і захоўвалася там. Злодзеі не спяшаліся прадаваць скрадзенае, а таму практычна ўсё выкрадзенае падчас шматлікіх крадзяжоў атрымалася знайсці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930