Знайсці
08.01.2019 / 15:15РусŁacБел

Транзітныя пасажыры «Белавія» змогуць бясплатна спыніцца ў Мінску на адны — трое сутак

З новага года транзітныя пасажыры авіякампаніі «Белавія» змогуць скарыстацца пералётам з прыпынкам (стаповерам) у Мінску.

Гэта опцыя дазваляе пасажырам, што падарожнічаюць з перасадкай праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск», спыніцца на тэрмін ад 24 да 72 гадзін ў Мінску. Магчымасць дадаць Беларусь у маршрут падарожжа транзітныя пасажыры могуць бясплатна, паведамляецца на сайце авіякампаніі.

Стаповер даступны на адным з участкаў маршруту руху пры куплі квітка туды-зваротна.

«Колькасць транзітных пасажыраў у авіякампаніі «Белавія» пастаянна расце і ўжо складае каля 50%. Мы стараемся ўдасканальваць паслугі ў адпаведнасці з пажаданнямі і патрэбам нашых кліентаў. Новая опцыя дазволіць пасажырам зрабіць сваё падарожжа больш насычаным і пазнаёміцца ​​з нашай краінай, не павялічваючы пры гэтым выдаткі на авіяпералёт. Мы спадзяемся, што магчымасць наведаць дадатковую краіну падчас запланаванага пералёту будзе запатрабаваная транзітнымі пасажырамі, асабліва ўлічваючы факт бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян многіх дзяржаў. Замежныя турысты змогуць разнастаіць сваё падарожжа знаёмствам з беларускай сталіцай і славутасцямі Беларусі», - распавёў генеральны дырэктар «Белавіі» Анатоль Гусараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930