Знайсці
08.01.2019 / 14:483РусŁacБел

У Добрушскім раёне затрымалі бабулю-рэцыдывістку

Добрушскія міліцыянеры злавілі злодзея-рэцыдывіста ноччу на дарозе, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Нарад Добрушскага РАУС выехаў па паведамленні аб бытавым скандале ў ноч на 6 студзеня. Па шляху супрацоўнікі ўбачылі на абочыне невядомага з роварам і торбай. «Улічваючы, што на гадзінніку было 02.30, міліцэйскі нарад пад'ехаў да чалавека, каб удакладніць, ці патрэбна дапамога. Калі аператыўнік выйшаў з машыны, то пазнаў раней неаднаразова судзімую за ўчыненне крадзяжоў жыхарку Добруша», - распавялі ва УУС.

Міліцыянеры даставілі 65-гадовую жанчыну ў РАУС. У ходзе разбору высветлілася, што незадоўга да гэтага яна пабывала ў летніх доміках і гаспадарчых пабудовах аднаго з дачных кааператываў.

Адціснуўшы дзверы або збіўшы замок, жанчына забірала ўсё, што магла вынесці: ровар, ТБ-прыстаўкі, будаўнічы інструмент, цвікі, аптэчку. Прыхапіла і дубовы венік, шампунь, крэм пасля галення з чыёйсьці лазні.

У біяграфіі затрыманай - 10 судзімасцяў за крадзеж маёмасці: першая датуецца 1989 годам, апошняя - 2014 годам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930