Даслаць навіну
Знайсці
28.01.2019 / 11:07

Як мы робім рэкламу: 10 цікавых кейсаў НН у 2018-м

Мы ўжо расказвалі пра тое, чаму крута рэкламавацца на «НН», гаварылі пра найлепшыя натыўныя спецпраекты мінулага года. Але ж гэта далёка не ўсё, чым займаецца рэкламны аддзел. Ніжэй — дзесяць цікавых падыходаў да рэкламы прадуктаў і стварэння пазітыўнага іміджа брэндаў. Паехалі!

Чэмпіянат Беларусі па футболе

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна.

Дзякуючы букмекерскай канторы «Марафон» мы пайшлі на смелы крок: з сакавіка па снежань сачылі за вышэйшай лігай па футболе, пісалі анонсы да кожнага з тураў і рабілі прагнозы.

Мы баяліся, што гэта будзе мала каму цікава, але тэксты пра беларускі футбол прачыталі больш за 120 тысяч разоў. Усцешыла нас і тое, што чытачы пакідалі свае прагнозы і актыўна абмяркоўвалі матчы вышэйшай лігі.

Як я шмат год жыву з алергіяй і чаму дактары выявілі яе толькі праз 5 год пакутаў

Павялічыць выяву

Фота Волі Афіцэравай.

Найбольш асабісты з нашых рэкламных артыкулаў: Каця Карпіцкая шчыра расказала пра шматгадовы досвед змагання з алергіяй і пра тое, якія з бытавых прылад могуць аблегчыць жыццё алергіка.

Матэрыял мы стварылі разам з анлайн-гіпермаркетам 21vek.by.

Топ-5 свежых летніх кактэйляў з квасам

Павялічыць выяву

Фота Волі Афіцэравай.

Нетыповы для «НН» фармат фудхантынгу: разам з квасам «Хатні» мы паэксперыментавалі з формамі ды складнікамі і прапанавалі пяць летніх кактэйляў на квасе.

З рэцэптамі нам дапамог бар «На пляжы», а экспертам-ацэншчыкам выступіла пяцігадовая Ксеня. Атрымалася смачна і прыгожа.

ТЭСТ: Што вы ведаеце пра лён?

Павялічыць выяву

Перад намі стаяла задача прэзентаваць новую калекцыю «Лён і гонар» брэнда адзення HONAR і зматываваць чытачоў набыць сабе ўпадабаную рэч.

Мы падрыхтавалі пытанні пра лён, праілюстраваўшы кожнае рэччу з новай калекцыі. Пасля таго, як карыстальнік абіраў адказ, ён бачыў не толькі тлумачэнне да яго, але і апісанне рэчы на фота са спасылкай на інтэрнэт-краму.

Кожны, хто адказаў правільна на 90-100% пытанняў, атрымаў прома-код на зніжку.

У выніку тэст прайшлі амаль 25 тысяч чалавек. Такі самы фармат мы выкарысталі і для прамоцыі новай калекцыі «Валошкі 2.0».

Як Наша Ніна глядзела паўфінал ЧС па футболе — найлепшыя каментары і ацэнкі

Павялічыць выяву

Фота Волі Афіцэравай.

Дзякуючы сэрвісу дастаўкі грузінскай ежы gruzin.by у дзяўчат з «Нашай Ніны» з'явілася нагода сабрацца разам, каб паглядзець паўфінал чэмпіянату свету па футболе і абмеркаваць матч, футбалістаў, а таксама свой досвед знаёмства з гульнёй №1. 

Было і смачна, і цікава. Цяпер чакаем наступнага топ-турніру, каб зноў сабрацца разам.

Кейсы з velcom

Павялічыць выяву

Фота Волі Афіцэравай.

Летась мы вельмі плённа пасупрацоўнічалі з мабільным аператарам.

Вясной мы зрабілі відэа пра тое, як беларусы рэагуюць на старыя мабільныя тэлефоны. 

Пасля разам з тарыфным планам «Камфорт+ для бізнэсу» мы паглядзелі, як уладкаваная кухня паспяховых беларускіх бізнэсаў: студыі па пашыве абутку Sutoria і праекта Rebox, які прапануе наборы прадуктаў з фотарэцэптамі.

У канцы года мы натхнілі школьнікаў на ўдзел у сацыяльна-адукацыйным праекце velcom YOUTH гісторыямі паспяховых беларусаў, а пасля наведалі майстар-класы, арганізаваныя ў межах праекта.

Зміцер Вайцюшкевіч — пра жонку, дзяцей ды ўласны хутар Вайцюшкі

Павялічыць выяву

Фота Настассі Роўды.

Летам мы з'ездзілі ў госці да Змітра Вайцюшкевіча і яго сям'і, каб душэўна паразмаўляць за барбекю ад «Суседзяў». 

Вайцюшкевіч расказаў нам шмат гісторый: пра свой сцэнічны вобраз, пра знаёмства з жонкай і адносіны ў сям'і, пра любоў да Маякоўскага і хутар Вайцюшкі, а таксама пра свае мары.

Развенчваем міфы пра беларускія санаторыі на гіфках з коцікамі

Павялічыць выяву

Наконт санаторнага адпачынку існуе шмат міфаў, у якія многія чамусьці працягваюць верыць. Нібыта гэта дорага, сумна і нясмачна, хоць насамрэч гэта зусім не так.

Разам з сэрвісам анлайн-браніравання адпачынку ў Беларусі vetliva.by мы разбілі гэтыя міфы даволі арыгінальна — праз гіфкі з коцікамі!

Сустрэча з рэдакцыяй Wonderzine

Павялічыць выяву

Фота Волі Афіцэравай.

24 верасня «Наша Ніна» зладзіла сустрэчу ў Прэс-клубе з журналісткамі расійскага анлайн-выдання Wonderzinе. Рэдактарка раздела «Жыццё» Саша Савіна, б’юці-рэдактарка Маргарыта Вірава, а таксама рэдактарка росту і дыстрыбуцыі Ксюша Пятрова дзяліліся з беларускай публікай лайфхакамі па стварэнні аднаго з самых папулярных на постсавецкай прасторы рэсурсаў з карысным кантэнтам для жанчын.

Гэта быў наш першы досвед арганізацыі івэнтаў, і мы вельмі ўдзячныя партнёрам за дапамогу: гэта кампаніі «Мэбля, што расце», CeramoHeat, а таксама оптыка «Папялушка» на Незалежнасці, 16.

Ствараем беларускія вобразы на Хэлаўін

Фота Каці Карпіцкай.

Напярэдадні Хэлаўіна, які ў Беларусі нефармальна святкуюць усё больш актыўна, мы вырашылі крыху пафантазіраваць і замест папулярных персанажаў для касплэю накшталт вядзьмарак, вампіраў ці герояў Marvel Comics падумаць над беларускімі варыянтамі. Пасля гарачых абмеркаванняў было вырашана паспрабаваць пераўвасобіцца ў жэтончык мінскага метрапалітэна, панэльку, супрацоўніка Мінскзеленбуда і аднаго з бонсцікаў.

У гэтым нам дапамагла кампанія «Беліка-М». Мы скарысталіся адценачнымі бляск-бальзамамі і атрымалі сапраўды яркія вобразы.

Які з нашых праектаў вам найбольш спадабаўся? Пішыце ў каментарах, а таксама прапаноўвайце свае ідэі для матэрыялаў! І, калі вы хочаце добра прарэкламавацца, пішыце на nn@nn.by.

Чытаць таксама:

10 прычын, чаму вам трэба рэкламавацца на «Нашай Ніве»

Топ-10 найлепшых рэкламных спецпраектаў «НН» за 2018 год 

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31