Знайсці
08.01.2019 / 16:003РусŁacБел

Снежань 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў — за снежань 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, паводле Similarweb, за снежань «Наша Ніва» мела 5,7 мільёна праглядаў.

Дадзеныя іншых лічыльнікаў могуць адрознівацца, напрыклад, Google Analytics налічыў «НН» 7,5 мільёна праглядаў.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

Мы разносім дадзеныя з Similarweb у пяць слупкоў. Што яны азначаюць?

Візіты (сеансы) улічваюць кожны ўваход на сайт кожнага карыстальніка. Калі ў снежні вы заходзілі на «НН» кожны дзень, сістэма мусіць падлічыць 30 візітаў.

Наступны слупок — прагляды старонак за візіт. Ён паказвае, колькі навінаў вы адкрываеце адна за адной. У «НН» гэты паказчык самы высокі з усіх медыя, якія трапілі ў рэйтынг.

Прагляды старонак — гэта перамножаны вынік візітаў і прагледжаных старонак за візіт. Па гэтым паказчыку мы і ранжыруем сайты.

Варта звяртаць увагу на долю адмоваў. Часам карыстальнік выпадкова трапляе на ўмоўны «Спутнік» па заманлівай спасылцы — напрыклад, з сацсетак ці з пошукавіка. Адкрывае на некалькі секунд матэрыял і, расчараваны, адразу сыходзіць. Фармальна візіт на сайт быў, але вартасць такога прагляду ніжэйшая, чым ад пастаяннага чытача.

Іншы важны паказчык — доля візітаў з Беларусі. Калі СМІ мае менш за палову візітаў з Беларусі, то ці варта лічыць яго беларускім? У наш рэйтынг такія медыя не трапілі.

Для навіновага складніку Тут.бая і Анлайнера падрабязная статыстыка не прыводзіцца, бо яе няма ў агульным доступе. Лічба прагледжаных старонак у іх выпадку — сума прагледжаных старонак у кожным з падраздзелаў.

У рэйтынг уключаныя сайты, якія маюць больш за 1 мільён прагледжаных старонак за месяц.

Сродак масавай інфармацыіпрагляды старонак (у мільёнах)візіты (у мільёнах)прагляды старонак за візітдоля адмоваўдоля візітаў з Беларусі
1Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша96,03
2Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі38,74
3Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі6,742,083,2463%75%
4Pressball.by / Прессбол6,341,703,7342%85%
5NN.by / Наша Ніва5,671,503,7842%79%
6Belaruspartisan.by/ Белорусскій партізан4,921,523,2452%80%
7Naviny.by / Навіны4,112,131,9368%63%
8Gazetaby.com / Салідарнасць4,091,772,3170%52%
9Sputnik.by / Спутнік Беларусь4,062,621,5570%53%
10By.tribuna.com / Трыбуна4,041,243,2647%85%
11Sb.by / СБ. Беларусь Сёння3,941,672,3669%78%
12Belta.by / БелТА3,921,862,1160%77%
13S13.ru (Гродна)3,471,202,8944%90%
14Udf.by2,980,883,3855%81%
15Virtualbrest.by / Віртуальный Брест2,450,673,6636%94%
16Gomel.today / Сільные Новості (Гомель)2,450,872,8157%88%
17Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія2,351,052,2455%87%
18Citydog.by2,131,012,1162%85%
19Kyky.org2,071,081,9282%51%
20Belsat.eu / Белсат1,530,752,0463%68%
21Intex-press.by / Інтэкс-прэс (Баранавічы)1,911,171,6379%51%
22Svaboda.org / Радыё Свабода1,300,642,0459%76%
23Ont.by / АНТ1,090,641,7176%57%
24Euroradio.fm / Еўрарадыё1,040,721,4579%74%

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930