Знайсці
08.01.2019 / 12:5119РусŁacБел

Пракурор патрабуе расстраляць абвінавачанага ў забойстве дзвюх дзяўчат у Бабруйску

У Бабруйску ў судзе праходзяць спрэчкі бакоў па справе аб падвойным забойстве. На лаве падсудных — 36-гадовы жыхар горада. 20 ліпеня 2018 года ў ваннай яго кватэры знайшлі целы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці. 8 студзеня пракурор запатрабавала для абвінавачанага найвышэйшую меру пакарання, піша Tut.by.

Паводле папярэдніх звестак, з загінулымі ён пазнаёміўся ў кафэ, адкуль усе трое з'ехалі на таксі да яго дадому. Паводле абвінавачання, падсудны нанёс адной ахвяры 77 удараў малатком і рукамі ў жыццёва важныя органы. У другой ахвяры — 16 ран, амаль усе — у вобласць галавы і шыі. Пасля абвінавачваны «зрабіў захады да расчлянення і хавання трупаў».

26 снежня на працэсе суддзя Міхаіл Мельнікаў абвясціў вынікі судмедэкспертызы адной з загінулых дзяўчат, Алесі Клімавай. У яе крыві было выяўлена 3,3 праміле алкаголю. Практычна ўсе цялесныя пашкоджанні былі нанесены дзяўчыне прыжыццёва. Ёй, згодна з заключэннем экспертаў, нанеслі 30 пашкоджанняў толькі ў вобласць галавы.

Абвінавачаны Аляксандр Асіповіч пагадзіўся з колькасцю прычыненых ім цялесных пашкоджанняў, пацвердзіўшы, што нанёс іх малатком з абцугамі.

Другая загінулая, паведаміў суддзя, таксама была п'яная: 3,4 праміле ў крыві.

Аляксандр Асіповіч заявіў, што дзяўчаты мелі ў дачыненні да яго пэўныя планы — у кафэ нешта падсыпалі ў піва і чакалі, як напой на яго падзейнічае. Таму, маўляў, і паехалі да яго дадому.

8 студзеня дзяржабвінаваўца Вольга Іванова паведаміла, што абвінавачаны ў момант забойства ўсведамляў, што адбываецца, а пасля паспрабаваў схаваць сляды злачынства, для чаго набыў у краме некалькі упаковак пакетаў для смецця. Аднак пасля ён змяніў сваё рашэнне і з'явіўся ў міліцыю з павіннай. Вольга Іванова падкрэсліла, што яўка з павіннай у дадзеным выпадку не можа быць змякчальнай акалічнасцю.

— Пацярпелыя не адзначаліся прыкладным паводзінамі, аднак Асіповіч так і не назваў прычыну, па якой было здзейснена інкрымінаваная яму дзея. Забойства было здзейснена наўмысна і з асаблівай жорсткасцю, — кажа пракурор.

Вольга Іванова запатрабавала для абвінавачанага вышэйшую меру пакарання — расстрэл, дадаўшы, што раней ён ужо здзяйсняў цяжкія злачынствы, аднак на шлях выпраўлення не стаў.

Маці загінулай Алесі Клімавай звярнулася да суда з просьбай падтрымаць дзяржабвінаваўцы, бо дзяўчаты былі забітыя з асаблівай жорсткасцю.

Святлана Галоўкіна, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930