Знайсці
08.01.2019 / 11:49РусŁacБел

Трамп упершыню выступіць са зваротам да нацыі з Авальнага кабінета

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 8 студзеня ўпершыню выступіць з тэлезваротам да нацыі з Авальнага кабінета Белага дома, паведамляе Associated Press.

Заява, як абвясціў Трамп ў твітары, будзе тычыцца блакавання працы ўрада з-за праблемы фінансавання сцяны на мяжы з Мексікай.

Трамп выступіць а дзявятай вечара па паўночнаамерыканскім ўсходнім часе (5:00 па Мінску). Найбуйнейшыя амерыканскія тэлеканалы пагадзіліся трансляваць яго ў прамым эфіры - як адзначае The Hill, так адбываецца не заўсёды.

Лідары дэмакратаў у кангрэсе ЗША запатрабавалі ад ТБ даць ім такі ж эфірны час, так як заява прэзідэнта, на іх думку, будзе «поўнай злосці і ілжывай інфармацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031