Знайсці
08.01.2019 / 08:481РусŁacБел

Кім Чэн Ын зноў прыехаў у Кітай

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын з 7 па 10 студзеня знаходзіцца ў Кітаі па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна, паведамляе агенцтва Xinhua са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ЦК Камуністычнай партыі Кітая.

Мэты візіту і тэмы, якія плануюць абмеркаваць лідары ​​дзвюх дзяржаў, ён не ўдакладніў. Раней паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap cо спасылкай на крыніцу паведамляла, што з КНДР у Кітай прыбыў цягнік, на якім магчыма знаходзіўся Кім Чэн Ын.

Выданне адзначыла, што на чыгуначнай станцыі ў прыгранічным з КНДР горадзе Даньдун былі ўзмоцненыя меры бяспекі, пры гэтым у гатэлях нельга было зняць нумары з відам на чыгунку. 

Кім Чэн Ын наведваў КНР у сакавіку, маі і чэрвені мінулага года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера