Знайсці
08.01.2019 / 08:114РусŁacБел

У аварыі загінуў вядомы прадпрымальнік Яўген Наваселецкі

Падрабязнасці ДТЗ агучылі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Адбылося ўсё 7 студзеня ў Вілейскім раёне каля 16:50 на аўтадарозе паблізу вёскі Ілля.

Перад аўтамабілем «Сітраэн Пікаса» раптам выбегла жывёла, мяркуецца, што гэта быў лось. Машына сутыкнулася з ім, пасля чаго выехала на сустрэчную паласу. Там «Сітраэн» сутыкнуўся са «Шкодай Фабія», у якой і ехаў Наваселецкі.

Фота Сяргея Плыткевіча, tio.by

Бізнэсмен не быў прышпілены рамянём бяспекі, ён памёр на месцы аварыі. Дарэчы, ён меў часовае абмежаванне на права кіравання транспартнымі сродкамі па артыкуле 482 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу. То бок, дзеянне аўтамабільных правоў спынілі праз нясплату грошай — дзяржаве ці нейкай фізічнай альбо юрыдычнай асобе.

Яўген Наваселецкі ў свой час уваходзіў у топ-200 самых паспяховых бізнэсменаў па версіі «Ежедневніка». Ён з'яўляўся інвестарам і стваральнікам этнакультурнага комплексу «Наносы» на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі». Прадпрымальнік таксама з'яўляўся акцыянерам кампаніі «Паціа», якая кантралюе сетку «5 элемент». 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031