Знайсці
07.01.2019 / 22:1535РусŁacБел

Пасол Бабіч назваў трагедыяй для праваслаўнага свету наданне аўтакефаліі Украінскай царкве

Наведваючы манастыр у Жыровічах 7 студзеня, пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч адказаў на пытанні журналістаў пра сённяшняе становішча праваслаўнай царквы ва Украіне.

belarus.mid.ru

«Усё, што зараз адбываецца ў брацкай Украіне ў сувязі з прадастаўленнем аўтакефаліі царкве — гэта вялікая трагедыя для ўсяго праваслаўнага свету, праваслаўных вернікаў і Рускай праваслаўнай царквы. Спроба ўнесці раскол ідзе не толькі па лініі ўкраінскіх вернікаў, але гэта і ў цэлым спроба расколу Рускай праваслаўнай царквы. Самае страшнае, што цяпер адбываецца спроба пад прыкрыццём раскольніцкіх дзеянняў падзяліць людзей па палітычнай прыкмеце», — звярнуў увагу Міхаіл Бабіч.

«Сітуацыя, якая складваецца вакол ўкраінскіх вернікаў павінна атрымаць самую сур'ёзную ацэнку. Мы павінны рабіць усё для таго, каб гэты раскол не адбыўся. Нашым праваслаўным украінскім братам трэба дапамагчы не дапусціць самых негатыўных палітычных наступстваў, якія могуць выцякаць з прынятых рашэнняў. Працэс рукатворны і мы бачым, што ён штучны. Для гэтага выкарыстоўваецца велізарны адміністрацыйны рэсурс. Гэта спроба палітычных маніпуляцый і спроба ўнесці раскол у праваслаўны свет», — цытуе словы Бабіча сайт расійскага пасольства.

15 снежня 2018 года ў Кіеве прайшоў аб'яднаўчы сабор, на якім была заснавана адзіная памесная праваслаўная царква Украіны. Яе ўзначаліў 39-гадовы мітрапаліт Епіфаній, што належаў раней да Кіеўскага патрыярхата.

Канстанцінопальскі (Усяленскі) патрыярх Варфаламей падпісаў 5 студзеня томас (царкоўны указ) аб прадастаўленні аўтакефаліі Праваслаўнай царкве Украіны (ПЦУ). 6 студзеня томас быў урачыста перададзены ў Стамбуле прадстаўнікам украінскай царквы ў прысутнасці прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Адметна, што на сінодзе РПЦ, што прайшоў у Мінску 15 кастрычніка, было прынята рашэнне пра разрыў адносінаў паміж РПЦ і Канстанцінопалем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930