Даслаць навіну
Знайсці
07.01.2019 / 20:24

«Я веру ў Цуд». Прэзентацыя кнігі Сяргея Ваганава — 24 студзеня

Паэт, журналіст з амаль 60-гадовым стажам, старшыня Камісіі па этыцы БАЖ, аўтар «Нашай Нівы» Сяргей Ваганаў чытае вершы пра Аляксандра Коржыча, Барыса Нямцова, супрацьстаянне ў Курапатах і драматычную гісторыю сям'і, цесна пераплеценую з гісторыяй краіны.

Павялічыць выяву

Чатыры кулі

Памяці Барыса Нямцова

Чатыры кулі,
Шэсць смярдзючых гільзаў…
І цела, распасцёртае на фоне
Крамля,
Дзе ўтаропіў зрэнкі ўніз
Забойца, стаўшы як той цар на троне…
Ні да чаго ўжо прыгажосць манер
І цьмяныя выгібы лабірынта…
Адліты кулі у СССР.
Расія тымі кулямі забіта.
Ўсяго чатыры…
Шэсць смярдзючых гільзаў…
Зусім няшмат, каб вынішчальна-здзекліва
Вар’яцтва страху вырвалася з
Жаралы, праз якое паліць пекла.
Хаўруснікі, што вылеплены з бруду,
Паўзуць да трону звыклай каляінай…
Ім назаўжды пазаставацца Юдамі
Ля цела распасцёртае краіны…

Живет во мне подарком Бога,
Под плач оборванной струны,
Во чреве матери дорога
Во чрево вздыбленной страны…

— Каб так сказаць, мала ўмець пісаць вершы. Трэба мець біяграфію, лёс, сплецены з біяграфіяй «вздыбленной страны». Аўтар кнігі такі лёс мае, таму і мы маем гэтую кнігу, — кажа пра кнігу Сяргей Ваганава «Я веру ў Цуд» Уладзімір Някляеў.

Калі: 24 студзеня, чацвер, 19:00.

Дзе: Беларуская асацыяцыя журналістаў (вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).

Уваход вольны.

 

baj.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30