Знайсці
07.01.2019 / 17:452РусŁacБел

На борце сухагруза, што затануў ля берагоў Турцыі, былі толькі ўкраінцы і азербайджанцы

На борце сухагруза, які затануў ля берагоў Турцыі не было грамадзян Расіі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-аташэ расійскай дыпмісіі ў Анкары Ірыну Касімаву

Яна ўдакладніла, што экіпаж быў з 11 грамадзян Украіны і двух - Азербайджана. Ахвярамі крушэння сталі шасцёра чалавек.

Выратавальныя службы атрымалі сігнал бедства ад судна «Волга-Балт», які ішоў пад панамскім сцягам, раніцай 7 студзеня. Грузавы карабель знаходзіўся за 80 кіламетраў ад правінцыі Самсун. На борце знаходзіліся 13 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930