Даслаць навіну
Знайсці
07.01.2019 / 12:47 11

У Габоне армія паспрабавала скінуць дыктатара, чыя сям'я кіруе краінай 50 гадоў. Але нічога не атрымалася

Путчысты захапілі дзяржаўную радыёстанцыю і выступілі са зваротам па тэлебачанні. Лідар арганізатараў перавароту заявіў пра захоп улады з мэтай аднаўлення ў Габоне дэмакратыі.

Павялічыць выяву

Алі Бонга, kremlin.ru

Вайскоўцы Габона абвясцілі пра захоп улады ў гэтай афрыканскай дзяржаве з мэтай аднаўлення дэмакратыі ў краіне, паведамляе Associated Press (AP). Узброеныя людзі захапілі ў сталіцы Габона дзяржаўную радыёстанцыю, а пазней у эфір дзяржаўнага тэлебачання быў выпушчаны зварот да народа, піша РБК.

Зачытаў зварот лейтэнант Кэлі Андо Абіанг, па баках ад яго стаялі ўзброеныя вінтоўкамі салдаты, ён назваў сябе лідарам «Патрыятычнага руху вайскоўцаў і спецслужбаў Габона», паведамляе Reuters. У сваім звароце ён заявіў, што пераварот накіраваны супраць таго, «хто баязліва забіў юных патрыётаў» у жніўні 2016 года.

Дзейны прэзідэнт Габона, 59-гадовы Алі бен Бонга Андзімба, атрымаў уладу ў спадчыну ад свайго бацькі Амара Бонга, які ўзначальваў краіну з 1967 па 2009 год. У 2009 годзе Алі бен Бонга Андзімба выйграў выбары, а ў жніўні 2016 года заявіў аб сваёй перамозе на новых выбарах. Апазіцыя, чыйго кандыдата прэзідэнт абышоў менш чым на 6 тысяч галасоў, вынікі выбараў не прызнала, заявіўшы пра фальсіфікацыі, пасля чаго ў Лібрэвілі прайшлі масавыя беспарадкі, падчас якіх быў спалены будынак парламента. Аднак Канстытуцыйны суд Габона прызнаў перамогу Алі бен Бонга Андзімбы, і ў канцы верасня 2016 года ён зноў быў абвешчаны кіраўніком дзяржавы.

У кастрычніку 2018 года Алі бен Бонга Андзімба быў шпіталізаваны ў Саудаўскай Аравіі пасля інсульту. З лістапада таго ж года ён праходзіць лячэнне ў Марока. У навагоднім звароце да нацыі прэзідэнт прызнаў, што мае праблемы са здароўем, аднак запэўніў, што ўжо папраўляецца.

Кэлі Андо Абіанг у сваім звароце 7 студзеня заявіў, што выступленне прэзідэнта, які не мог рухаць правай рукой і з цяжкасцю вымаўляў словы, узмацніла сумневы ў яго здольнасці выконваць свае абавязкі.

Прэс-сакратар Алі бен Бонга Андзімбы заявіў Reuters, што прэзідэнт неўзабаве выступіць са зваротам да нацыі.

Крыніца агенцтва, блізкая да ўрада Габона, паведаміла Reuters, што путчысты малаколькасныя. У той жа час жыхары Лібрэвіля паведамляюць AP, што вуліцы сталіцы патрулююць танкі і бронемашыны.

Пазней улады Габона абвясцілі пра задушэнне спробы ваеннага бунту ў краіне. Прэс-сакратар урада Габона Гі-Бертран Марангу паведаміў радыё RFI, што ўлады арыштавалі чацвярых з пяці афіцэраў, якія ўзялі ўдзел у спробе путчу. Пятаму ўдалося схавацца, у цяперашні час яго шукаюць.

Па дадзеных Reuters, ваенныя, верныя ўладам, ужылі слёзацечны газ, каб разагнаць каля трохсот праціўнікаў рэжыму, якія выйшлі на вуліцы Лібрэвіля ў падтрымку путчыстаў.

Габон з'яўляецца адной з найбагацейшых краін Афрыкі па ВУП на душу насельніцтва. Эканоміка Габона ў значнай ступені залежыць ад экспарту сыравіны, у тым ліку нафты.

nn.by

3
Психиатр Ян / адказаць
07.01.2019 / 19:22
Психиатр Ян, да сарказм не понят
0
cos / адказаць
08.01.2019 / 13:10
если армия не смогла завершить переворот, то это не армия.
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
08.01.2019 / 17:13
cos,ды такое адчуваньне, што усіх "пераваротчыкаў" і было -та два з паловаю чалавекі, вось чатырох злапалі, пяты недзе ўцёк, але хіба не далей , чым на суседнюю вуліцу, неўзабаве злапаюць і яго. Нейкі   апэрэткава-вадэвільны фарс, як мне выглядае...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30