Даслаць навіну
Знайсці
07.01.2019 / 11:24 12

Знойдзена першае беларускае навукова-фантастычнае апавяданне. Яно было апублікавана 95 гадоў таму

Даследчыкі гісторыі айчыннай фантастыкі Уладзімір Садоўскі і Вячаслаў Насцецкі знайшлі першае беларускае навукова-фантастычнае апавяданне. Гэта «Палёт у мінулае» Андрэя Александровіча, які быў апублікаваны ў 5-м нумары часопіса «Маладняк» за 1924 год. Малады аўтар — а на момант публікацыі Александровічу толькі споўнілася 18 гадоў — звярнуўся да папулярнай і зараз тэмы падарожжаў у часе.

Павялічыць выяву

Героі «Палёту ў мінулае» — Паўлюк, Язэп і Даніла — працуюць на неназваным беларускім заводзе. Па сюжэце да 1 мая яны сваімі сіламі майструюць самалёт. Гэтая падзея ўжо само па сабе даволі фантастычная, але героі на гэтым не спыняюцца і ствараюць машыну часу. Героі называюць яе ў гонар сябе, складаючы першыя літары імёнаў: «Паўлюяздан». Адпрасіўшыся ў дырэктара завода з працы, тройца садзіцца ў машыну і ляціць у мінулае, каб знайсці герояў-рэвалюцыянераў у беларускай гісторыі і расказаць пра іх свету.

Павялічыць выяву

У аповедзе Александровіча ёсць усе прыкметы навуковай фантастыкі: аўтар падрабязна апісвае фантастычную машыну часу, тлумачыць яе прынцып працы — даволі наіўны з пункту гледжання навукі, але, тым не менш, ён абапіраецца на адкрыцці тых гадоў.

Таксама героі апавядання падчас сваіх падарожжаў карыстаюцца іншымі фантастычнымі вынаходствамі: напрыклад, рэвальверам для сувязі, якім героі выстрэльваюць у будучыню паведамленні для завадчан. Таксама апісаны спецыяльны апарат, з дапамогай якога героі назіраюць з машыны за падзеямі мінулага. Апарат дазваляе бачыць скрозь сцены і нават чытаць думкі.

Раней лічылася, што гісторыя беларускай навуковай фантастыкі бярэ пачатак ад аповесці Янкі Маўра «Аповесць будучых дзён» 1932 года. У ёй аўтар апісаў недалёкую ўтапічную будучыню Савецкай Беларусі, у якой на калгасных палях працуюць аўтаматы, а самі калгаснікі жывуць у палацах.

Таксама часта ўспамінаецца няскончаны фантастычны раман «Вызваленне сіл» Дзмітрыя Астапенкі, першая частка якога была апублікавана ў 7 і 8 нумарах часопіса «Маладняк» у тым жа 1932 годзе. У ім малады аўтар распавядае пра вызваленні энергіі з атама, тым самым прадбачачы будучую атамную эру. На жаль, літаратуразнаўцам невядома, ці быў скончаны раман. У 1933 годзе Дзмітрый Астапенка быў арыштаваны і высланы з Беларусі ў Кемераўскую вобласць. У 1937 годзе паўторна асуджаны на 8 гадоў папраўчых работ. Далейшы яго лёс дакладна невядомы, як невядома і тое, ці завяршыў ён свой раман.

Уладзімір Садоўскі, Tut.by

1
Жвір / адказаць
07.01.2019 / 16:56
Палескі партызан,
Партызаніць сярод такіх краявідаў - суцэльнае задавальненне.
https://nn.by/?c=ar&i=223247#startcomments
:))) Ну, нехта ж там і ў калгасах працуе, ня ўсе ж калгасьнікі ў драздоўскіх палацах скучыліся ? :))
А на "Палескіх рабінзонаў" гэта вы класна ўзгадалі. Аж у сярэдзіне засьвярбела. :) Дзякуй. :)
 
0
Палескі партызан / адказаць
07.01.2019 / 19:14
Жвір, дзякуй і вам!) Маўр - гэта з дзяцінства. Але давайце правядзем раздзяляльную лінію. Працуюць на палях вяскоўцы, а ў "царскіх сёлах" па ўсёй краіне ў палацах жывуць наменклатурныя калгаснікі.
0
Жвір / адказаць
07.01.2019 / 22:39
Палескі партызан, пагаджаюся з Вамі ! :) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30