Даслаць навіну
Знайсці
07.01.2019 / 10:45 6

У Магілёве на Каляды загінуў хлопец — ён з'ехаў з горкі на цюбінгу і ўрэзаўся ў ліхтар

Павялічыць выяву

tvmogilev.by

Няшчасны выпадак адбыўся ў Магілёве ў парку Падніколле 6 студзеня каля 23.00. Загінуў малады чалавек, што катаўся з горкі на цюбінгу. Пра гэта паведамілі ў сацыяльных сетках відавочцы.

«На маіх вачах двое на цюбінгах ляцелі з самага верху горкі. На трампліне іх падкінула. Адзін нармальна прызямліўся, але таксама быццам слуп зачапіў. Другі галавой аб слуп даўся злёту. Вельмі моцна і звонка, як звон. Падляцелі да яго — ляжыць на спіне, кроў ручаём з носа. Прыкмет жыцця не было. Там гандлёвыя кропкі побач — адтуль падаспела дзяўчына з сурвэткамі», — піша адзін з відавочцаў у суполцы Магілёў Live Укантакце.

Па сведчаннях відавочцаў, медыкі не змаглі выратаваць хлопца. Загінуламу было 24 гады.

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама TUT.BY інфармацыю аб няшчасным выпадку ў парку пацвердзілі.

Несанкцыянаваную горку ў парку арганізавалі самі гараджане побач з лесвіцай з каскадным фантанам. Медыкі і раней скардзіліся, што на ёй траўмуецца шмат людзей — днём з горкі прывозяць пацярпелых дзяцей, а вечарам і ноччу — дарослых.

За некалькі дзён да трагедыі на горцы была ўсталяваная шыльда, што катацца тут забаронена.

У Прылуках трэцякласнік загінуў, катаючыся з горкі на цюбінгу

Tut.by

4
Валерык / адказаць
07.01.2019 / 17:30
Адыкватник), ёсць , як вы пішыце , нармальные горкі ў Магілёве. Але трэба ж на гэтай было паспрабаваць лёс. Там уклон недзе пад 50%. З'яджаць небяспечна, тым больш на цюбінгу. Жах, што так здарылась.(((
1
ЯНКА / адказаць
07.01.2019 / 23:22
Адыкватнік), сапраўды, ці ё ў Магілёве хоць нармалёвыя горкі? Хай бы хто паведаміў.
4
a.hto.tam.idze / адказаць
08.01.2019 / 08:19
Спачуванні сваякам. У агульным, цюбінг (ад англійскай tubing) - гэта працэс коўзаньня на тубe (tube). Нельга казаць ехаў на цюбінгу, лепей будзе "пайшоў на цюбінг, каб з'язджаць на тубе"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30