Знайсці
07.01.2019 / 09:4913РусŁacБел

Міністр адукацыі: У Беларусі не памыліліся, адмовіўшыся ад экзаменаў у пятыя класы гімназій

У Беларусі не памыліліся, адмовіўшыся ад адбору школьнікаў у пятыя класы гімназій па выніках экзаменаў, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» тэлеканала СТБ.

«Мы ўпэўненыя ў гэтым рашэнні. Хто сёння кажа, што трэба выбудаваць сістэму адбору больш матываваных, больш таленавітых дзяцей і для гэтага адзіны спосаб — экзамен, крывіць душой. Сёння любы добры педагог бачыць дзяцей, наколькі яно праяўляе сябе, наколькі мае цягу да таго ці іншага прадмету. Атэстацыя — толькі нязначная частка, якая ў пэўнай ступені паказвае нейкі вынік», — адзначыў Карпенка.

Ён дадаў, што варта ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі стварыць «сістэму роўных магчымасцяў для ўсіх дзяцей», навучэнцаў і ў малакамплектнай сельскай школе, і ў ліцэях і гімназіях Мінска.

«Не сказаў бы, што быў вялікі ажыятаж (вакол паступлення ў гімназіі). Нават у Мінску не было глабальных праблем, звароты да нас былі адзінкавыя і вырашаліся ў працэсе паступлення. Год-два, і гэтая тэма сыдзе з навіннай паласы. Фактычна мы зраўнялі магчымасці для вывучэння на павышаным узроўні прадметаў для агульнаадукацыйных школ і гімназій», — рэзюмаваў міністр.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930