Знайсці
07.01.2019 / 09:212РусŁacБел

У Лос-Анджэлесе абвясцілі пераможцаў кінапрэміі «Залаты глобус»

У Лос-Анджэлесе ў ноч на 7 студзеня адбылася 76-я цырымонія ўручэння прэміі «Залаты глобус». Найлепшым драматычным фільмам была прызнана праца Браян Сiнгера «Багемская рапсодыя» (Bohemian Rhapsody), якая расказвае пра гурт Queen і іх вакаліста Фрэдзі Мэрк'юры.

Акцёр Рамі Малек, што выканаў ролю музыканта, стаў найлепшым драматычным акцёрам.

Карціна «Зялёная кніга» Пітэра Фарэлі заваявала «Залаты глобус» у катэгорыі «найлепшая камедыя / мюзікл». Карціна мексіканскага рэжысёра Альфонса Куарона «Рым» (Roma) ганаравалася «Залатога глобуса» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Найлепшым анімацыйным фільмам быў прызнаны «Чалавек-павук: Праз сусветы» (Spider-Man: Into the Spider-Verse).

Амерыканец Махершала Алі атрымаў узнагароду «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшы акцёр другога плана» за ролю ў карціне «Зялёная кніга». Найлепшай актрысай другога плана стала Рэджына Кінг за ролю ў фільме «Калі Біл-стрыт магла б загаварыць».

Лэдзі Гага заваявала «Залаты глобус» за песню Shallow да фільма «Зорка нарадзілася». Яна таксама прэтэндавала на званне найлепшай актрысы за ролю ў аднайменным фільме, але ў гэтай намінацыі засталася без узнагароды.

Узнагароду ў намінацыі найлепшы драматычны серыял заваявалі «Амерыканцы». Серыял апавядае пра пару агентаў КДБ, якія пад выглядам мужа і жонкі-амерыканцаў пасяляюцца ў прыгарадзе Вашынгтона.

Кінапрэмія «Залаты глобус» уручалася ў 76-ы раз. Яе часта называюць рэпетыцыяй «Оскара».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930