Знайсці
06.01.2019 / 22:49РусŁacБел

Легкавы аўтамабіль на МКАД пасля ўдару аб адбойнік вылецеў у кювет ФОТА

Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

ДТЗ адбылося 6 студзеня каля 18.20, паведамілі ў ДАІ Мінска.

21-гадовая дзяўчына на аўтамабілі «Форд» ехала па знешнім кальцы МКАД у раёне вул.Мазурова. Пры манеўры з другой паласы ў трэцюю машыну занесла, ад удару ў адбойнік яна перавярнулася, яе адкінула ў кювет.

Кіроўцу шпіталізавалі.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера