Даслаць навіну
Знайсці
06.01.2019 / 21:51 2

Капрамонт двух пуцеправодаў на МКАД пачнецца 8 студзеня: магчымыя заторы ў раёнах Сцяпянкі і Курасоўшчыны

Пачатак капітальнага рамонту двух пуцеправодаў на МКАД мінчане адчуюць ужо ў бліжэйшыя дні, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» дырэктар ДП «Гардарбуд» Аляксандр Ярошык.

Па яго словах, 8 студзеня прыблізна а 10-й раніцы рух будзе перанакіраванны на абодвух пуцеправодах МКАД: на 3-м кіламетры (над чыгункай каля вуліцы Ф. Скарыны) і 25-м кіламетры (над чыгуначнымі шляхамі каля павароту да філіяла БДУ).

Павялічыць выяву

TUT.BY

На 3-м кіламетры МКАД рух арганізуюць па знешнім кальцы: па двух палосах з боку Зялёнага Луга ў бок Шабаноў і па адной — у адваротным кірунку. На 25-м кіламетры транспарт паедзе па ўнутраным кальцы: тут будзе дзве паласы з боку Малінаўкі ў бок Лошыцы і адна паласа для руху з боку Лошыцы ў бок Малінаўкі.

Пасля абмежаванні руху на рамантуемых участках пачнуцца выпрабаванні апорных частак пуцеправодаў. Асаблівасць абодвух пуцеправодаў ў тым, што яны праходзяць над дзеючай чыгункай. Таму праца на сярэдніх пралётах будзе весціся толькі ў перыяд часовых «вокнаў», калі няма руху цягнікоў.

«Сюды будзе заязджаць цяжкавагавы транспарт да моманту так званага крытычнага напружання бэлек, якое зафіксуюць спецыяльныя датчыкі. Невядома, колькі машын заедзе. У выніку выпрабаванняў вызначыцца поўны спіс работ, неабходных для апорных частак пуцеправода. І гэта ў першую чаргу паўплывае на канкрэтныя тэрміны рамонту, — удакладніў Ярошык. — У любым выпадку ўсё дэмантажныя працы неабходна выканаць у зімовы перыяд, а маналітныя — у вясновы, каб да мая засталося толькі пакласці дарожнае пакрыццё».

У працэсе рамонту трэба будзе замяніць бэлькі пуцеправода на больш сучасныя, іншай канструкцыі. Яны будуць цэльнаманалітныя, на месцы таксама прадугледжана іх дадатковае змацаванне паміж сабой.

Адкрыць абодва пуцеправоды плануюць да канца мая. Аб'екты будуць цалкам функцыянаваць у перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Потым рамонт працягнецца. Для гэтага рух транспарту ў абодвух напрамках будзе арганізаваны па адрамантаваных частках маставых збудаванняў, а супрацьлеглыя будуць закрытыя», — дадаў Аляксандр Ярошык.

Цалкам рамонт плануюць завяршыць да канца 2019 года.

Як вядома, летась узнікла некалькі аварыйных сітуацый з дарожнымі канструкцыямі. У Жыткавіцкім раёне трэснуў і правіс аўтамабільны мост цераз Прыпяць, асеў пуцеправод МКАД у раёне Лошыцы. Пасля абследавання маставых збудаванняў Мінтранс паведаміў, што ў Беларусі 32 з іх маюць патрэбу ў тэрміновай рэканструкцыі.

2
Матёрый / адказаць
06.01.2019 / 23:51
Давно пора. То в России дороги стали лучше чем в Беларуси.
0
Верамей Руслан / адказаць
07.01.2019 / 11:30
"Магчымыя заторы"... :-D Па досведу скажу. Калі на знешнім коле аварыя каля філіяла БДУ займае адну паласу, то затор вельмі хутка дасягае Малінаўкі. Калі аварыя займае дзьве паласы, то затор будзе да Сухарава. Вось і выходзіць, што пасля 7-30 раніцы на знешнім коле лепей не з'яўляцца. Пра адну паласу па ўнутранаму колу ўвогуле маўчу: яны хіба МКАД ніколі не бачылі?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31