Знайсці
06.01.2019 / 21:036РусŁacБел

Міністр Ермаловіч: Бюджэт на 2019 г. сфарміраваны без уліку кампенсацыі ад падатковага манеўру ў Расіі

Рэспубліканскі бюджэт на 2019 г. сфарміраваны без уліку кампенсацыі ад падатковага манеўру ў Расеі. Пра гэта сёння ў эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале ОНТ паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, пііша БЕЛТА.

«Мы ўжо традыцыйна даходы ад экспарту нафты і нафтапрадуктаў не накіроўваем на бюджэтныя выдаткі. Гэтыя сродкі з'яўляюцца крыніцай для пагашэння абавязацельстваў па знешнім дзяржаўным пазыкам. Будзем шукаць гэтыя дадатковыя сродкі за кошт бюджэтнай кансалідацыі, пошуку новых крыніц прыцягнення сродкаў», — растлумачыў міністр. Пры гэтым планы ў дачыненні да аб'ёму прыцягнення знешніх пазык у Беларусі застаюцца нязменнымі — $1,5 млрд.

Прафіцыт бюджэту на 2019 г. складае Br1,7 млрд, і ў цяперашніх эканамічных умовах Максім Ермаловіч не гатовы даваць больш аптымістычных прагнозаў.

У Мінфіне чакаюць зніжэння залежнасці беларускай эканомікі ад імпарту энерганосьбітаў, у тым ліку газу ў сувязі з увядзеннем у строй БелАЭС.

Кіраўнік Мінфіна нагадаў, што сацыяльная накіраванасць бюджэту у 2019 годзе ўзмоцнена.

Калі ў цэлым яго выдаткі павялічаны на 5%, то на адукацыю і ахову здароўя — больш як на 10%.

Прадугледжана зніжэнне аб'ёму дзяржаўнай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі, а вызваленыя сродкі пойдуць на закупку медабсталявання, інвестыцыі ў інфраструктуру, у тым ліку дарожную.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера