Знайсці
06.01.2019 / 20:41РусŁacБел

«Мерседэс» наехаў на два легкавыя аўтамабілі і пешахода на абочыне МКАД. Пешаход — у цяжкім стане ў бальніцы

Аварыя адбылася 6 студзеня 2019 году каля 12 гадзін, паведамілі ва Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску.

50-гадовы мужчына, кіроўца аўтамабіля «Мерседэс Бенц», на 28-м кіламетры знешняга кальца МКАД у Мінску выехаў за межы праезнай часткі, дзе наехаў на два легкавыя аўтамабілі і пешахода, якія знаходзіліся на абочыне. Пешаход ў цяжкім стане шпіталізаваны.

У дачыненні да кіроўцы заведена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК РБ.

Сведкаў і відавочцаў следчыя просяць звярнуцца ва УСК па г. Мінску па адрасе: г. Мінск, вул. Першамайская, 7 або па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930