Даслаць навіну
Знайсці
06.01.2019 / 17:26 22

Вялікі дэсантны карабель ВМС ЗША накіроўваецца ў Чорнае мора ФОТА

Павялічыць выяву

Twitter/U.S. Naval Forces Europe-Africa/U.S. 6th Fleet

У акваторыю Чорнага мора накіроўваецца амерыканскі дэсантны карабель-док «Форт МакГенры» (USS Fort McHenry), паведаміла камандаванне 6-га аператыўнага флоту Ваенна-марскіх сіл ЗША. Зараз гэты баявы карабель праходзіць праліў Дарданэлы.

Камандуючая 6-м аператыўным флотам ВМС ЗША віцэ-адмірал Лайза Франчэці заявіла, што адпраўка «Форта МакГенры» ў Чорнае мора пацвярджае рашучасць ЗША забяспечваць бяспеку Чорнага мора і умацоўвае трывалыя адносіны Амэрыкі з саюзнікамі па НАТА і партнёрамі ў рэгіёне. Таксама такія «руцінныя аперацыі ў Чорным моры» дэманструюць гнуткасць і магчымасці сіл 6-га флоту ЗША, дадала яна.

Карабель з прыблізна 500 амерыканскімі марпехамі на борце забяспечаны докавай камерай для пяці транспартных катараў на паветранай падушцы — яны прызначаны для высадкі марской пяхоты і баявой тэхнікі. Водазмяшчэнне «Форта МакГенры» — 16,1 тысячы тон, а даўжыня карабля — 190 метраў. Ён абсталяваны зенітнай артылерыяй і ракетнай зброяй, перадае vesti.ru.

У адпаведнасці з Канвенцыяй Мантр'ё 1936 года, ваенныя караблі нечарнаморскіх краін могуць знаходзіцца ў акваторыі Чорнага мора не больш за 21 суткі.

«Форт МакГенры» ажыццяўляе пераход праз праліў Дарданэлы ў Чорнае мора ў складзе элементаў 22-й марской экспедыцыйнай групы, паведамляецца ў твітары прэс-службы 6-га флоту ЗША.

3
Ляксандра / адказаць
07.01.2019 / 11:45
микола,Хлопча,крышку падвучыся грамаце.Не "с",а "из" МІД.А тады няхай будзе і "слава".
1
хамса / адказаць
07.01.2019 / 22:21
Звыклы белагус, навошта мне вас чытаць? гэту парачку абзывальніцтваў (бедныя - нават на метадычкі не хапае грошаў ('стары hp' - рыдаю), а толькі на кароткія шпаргалкі) бачыла сто разоў) чытайце сябе самі.. вы не разумееце, што вы не мяне ганьбіце, а сябе, дэманструючы настолькі свой (ці вашых куратараў)) нізкі ўзровень
а я - прымітыўнага [Рэд. - выдалена] ў ігнор.. шкадую, што звяртала ўвагу
0
хамса / адказаць
08.01.2019 / 12:42
Рэд. - выдалена.. што!? там жа былі абсалютна прыстойныя словы.. проста характарыстыка.. а цяпер гэтыя [Рэд. - выдалена [пазначана хамсой:]] падумаюць, што хамса таксама можа абзывацца ў адказ.. а гэта ж не так.. Рэд., вы за каго ўвогуле?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30