Знайсці
06.01.2019 / 17:136РусŁacБел

Кароль Малайзіі Мухамад V адрокся ад трона

Пра прычыны такога рашэння не паведамляецца, перадае ТАСС.

Вярхоўны правіцель (кароль) Малайзіі Мухамад V адрокся ад трона, паведамляецца ў распаўсюджанай у нядзелю заяве каралеўскага палаца.

Ён таксама падзякаваў членам Рады правіцеляў (спадчынных султанаў), якія раней абралі яго каралём.

Прычыны яго адрачэння не раскрываюцца. Ён быў абраны каралём у красавіку 2016 года на пяць гадоў на таемным галасаванні дзевяццю членамі Рады правіцеляў (спадчынных султанаў).

Мухамад V, султан штата Келантан, атрымаў дыпламатычную адукацыю ў Вялікабрытаніі. Вядома, што сярод яго хобі — экстрэмальныя віды спорту, а таксама забегі па перасечанай мясцовасці на вынослівасць і спартыўная стральба.

Раней у СМІ паведамлялася, што 49-гадовы Мухамад V у лістападзе згуляў у Маскве вяселле з «Міс Масква — 2015» 25-гадовай Аксанай Ваяводзінай. Аднак афіцыйнага пацверджання з боку малайзійскай палаца не паступала.

У сучаснай Малайзіі, якая стала канстытуцыйнай манархіяй ў 1957 годзе, кароль выконвае цырыманіяльныя функцыі і з'яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Для прыняцця законаў або прызначэння любога міністра патрабуецца яго згода, якую манарх дае «пасля парады парламента і ўрада».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера