Знайсці
06.01.2019 / 16:433РусŁacБел

Жыхар Магілёва, які знік без вестак 1 студзеня, знойдзены мёртвым

Магілёвец, які знік без вестак 1 студзеня, знойдзены мёртвым, паведамілі ў Магілёўскай абласной міліцыі.

Паводле аператыўнай інфармацыі, 29-гадовы магілёвец працаваў на прадпрыемстве ў аграгарадку Рэчкі. У сельскім доме культуры гэтага ж аграгарадка ён святкаваў Новы год, і там яго п'яным бачылі мясцовыя жыхары. У навагоднюю ноч ён і знік. Пошукі пачаліся 2 студзеня пасля заявы ад родных. Мужчыну шукаў и атрад «Ангел».

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Магілёва 5 студзеня знайшлі яго цела без прыкмет гвалтоўнай смерці ў нежылым доме ў аграгарадку Рэчкі Магілёўскага раёна. Паводле папярэдняй версіі, мужчына захрас у праёме цокальнага паверха (падвала), калі спрабаваў туды залезці. Абставіны і дакладную прычыну смерці вызначаюць эксперты і следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930