Знайсці
06.01.2019 / 16:114РусŁacБел

Independent назвала Мінск першым у топ-10 гарадоў, якія варта наведаць у 2019 годзе

Брытанская Independent назвала Мінск у ліку дзесяці еўрапейскіх гарадоў, якія варта наведаць у 2019 годзе. З улікам таго, што з 21 па 30 чэрвеня тут пройдуць Еўрапейскія гульні 2019 года, Мінск у артыкуле названы першым.

«Заходнія турысты, трапляючы ў Мінск, здзіўленыя тым, наколькі горад чысты і бяспечны. Хоць не чакайце, што ўсе будуць тут адказваць па-англійску», — адзначаюць аўтары артыкула.

Аўтары артыкула звяртаюць увагу на 30-дзённы бязвіз і атмасферу старога горада з яго хіпстарскімі кавярнямі і барамі. Адзначаецца, што пакой у хостэле «Трыніці» абыйдзецца ўсяго ў £25, а пералёт польскімі авіялініямі ў £145 (даражэй, чым у астатнія турыстычныя цэнтры, якія рэкламуюцца ў артыкуле).

Акрамя Мінска, выданне рэкамендуе Ратэрдам (Нідэрланды), Сітжэс (Іспанія), Арль (Францыя), Сараева (Боснія), Рым (Італія), парыжскі Дыснейлэнд, Бялград (Сербія), Венецыю (Італія), Брысталь (Вялікабрытанія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930