Знайсці
06.01.2019 / 16:251РусŁacБел

«Цэнзар» прывёў страты ўкраінскіх салдат з падзелам па прычынах смерці

Апублікаваную выданнем «Цэнзар» статыстыку страт украінскіх салдат адносна прычын смерці, аналізуе Ягор Лебядок.

Фото: censor.net.ua

Найбольшыя страты (35%) ад агню снайпераў і кулямётаў. Супастаўныя страты ад агню мінамётаў, артылерыі, РПГ, гармат БМП (32%). На трэцім месцы — падрыў на мінах (20%).

Увогуле, гэтая статыстыка блізкая да страт у зацяжных лакальных канфліктах па ўсім свеце. У свой час над праблемай працавалі ЗША. Першыя страты абумоўлены доўгім знаходжаннем вайскоўцаў на адной пазіцыі, што прыводзіць да рэзкага зніжэння пільнасці (чым карыстаюцца снайперы, развед- і ўдарныя групы праціўніка). Шмат у чым для гэтага была ўведзена ратацыя ваеннага кантынгенту ЗША ў адной мясцовасці праз паўгода.

Страты ад артылерыі не толькі ў лакальных, але і ў маштабных войнах адны з найбольшых. Тут рашэнне ідэальнае не знойдзена: спрабавалі распрацоўваць бронеаснашчэнне салдата з абаронай ад аскепкаў, шлемы са зніжэннем рызыкі кантузіі і інш. Але выбух штука сур'ёзная і абараніць салдата складана (пры ўмове што ён павінен эфектыўна выконваць ускладзеныя на яго задачы).

Што тычыцца страт ад мін (і шырэй — ад самаробных выбуховых прылад), то ЗША ў свой час (Ірак, Афганістан) выдаткавалі каля 6,4 млрд. долараў ЗША на распрацоўку тэхнікі для выяўлення і размініравання, а таксама комплексаў абароны ад мін. Увогуле, грошы там выдаткаваныя нездарма. У выпадку Украіны справа, верагодна (дакладна можна сказаць маючы дэталёвыя дадзеныя), не ў стратах на сваёй тэрыторыі, а пры вядзенні выведкі, штурме і інш. — хутчэй за ўсё на мінных палях і загароджаннях праціўніка, а такія страты прадухіліць складаней, паколькі тэхніку дыстанцыйнага выяўлення з сабой не пацягаеш (асабліва, калі яе няма). Калі гэта страты не пры штурмах, а на сваёй тэрыторыі (свае забытыя мінныя палі, міны-пасткі на трасах і да т.п.), то шмат у чым такія страты зніжаюцца добрым абсталяваннем для выяўлення і размініравання, а таксама дысцыплінай асабовага складу на маршах і пры абыходжанні з падазронымі прадметамі.

Асобна ў такіх статыстыках варта разглядаць смерць у шпіталі. У прыведзенай статыстыцы — гэта каля 1%. Часам, каб пусціць пылу ў вочы, маўляў, «якая добрая ў нас медыцына», падаюць такі нізкі працэнт як дасягненне медыцыны. Але тут заўсёды трэба ведаць дэталі, паколькі нізкі працэнт агульных страт у шпіталі можа сведчыць аб дрэнным аказанні першай дапамогі, дрэнных магчымасцях эвакуацыі параненага з поля бою ў шпіталь і да т.п. (г.зн. параненыя паміраюць на поле бою). Якасць медыцыны варта ацэньваць па суадносінах паміж памерлымі і тымі, хто паступіў параненым, а не па працэнту агульных страт.

Ягор Лебядок, facebook.com.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера