Даслаць навіну
Знайсці
05.01.2019 / 15:14 10

«На просьбу надзець бахілы прапанавалі прыбраць дываны»: медыкаў абавяжуць надзяваць бахілы — але толькі калі вы ім дасцё

З 2 студзеня супрацоўнікам аператыўных брыгад хуткай дапамогі забараняецца адмаўляцца ад прапанаваных ім бахілаў. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце за подпісам галоўнага доктара мінскай Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандра Жынко, дасланым у Рэдакцыю «Нашай Нівы».

Загад звязаны з сітуацыяй, якую апісвае Жынко: 

«У гарадскую станцыю хуткай дапамогі 19.12.2018 паступіў зварот ад грамадзянкі Н., якая інфармавала аб тым, што супрацоўнікі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі на прапанову надзець бахілы адказалі сустрэчнай прапановай — прыбраць дываны. Выкладзеная інфармацыя пацвердзілася цягам службовай праверкі», — гаворыцца ў дакуменце. 

Павялічыць выяву

Каб прадухіліць канфліктныя сітуацыі, Жынко загадвае супрацоўнікам выяздных прыгад выкарыстоўваць бахілы, прапанаваныя пацыентамі, а таксама забараняе адмаўляцца ад такіх прапаноў. 

Меркаванні мінскіх медыкаў у сацыяльных сетак падзяліліся: нехта мяркуе, што ў гэтым няма нічога цяжкага.

Іншыя ж кажуць, што ў сітуацыі, калі чалавеку патрэбна неадкладная дапамога, медыкі не мусяць губляць час на бахілы, бо здароўе важнейшае за чысціню дываноў — маўляў, бываюць крытычныя выпадкі, калі лішнія 30 секунд маюць вялізнае значэнне.

«Але часта нас выклікаюць, бо лянота ісці ў паліклініку і стаяць у чарзе, тады ў чалавека сапраўды застаюцца сілы дбаць аб чысціні ў кватэры, у якую не мы самі прыйшлі, а ён нас паклікаў», — пішуць дактары. 

АЯ, фота на застаўцы ілюстрацыйнае

5
Szsz. / адказаць
06.01.2019 / 11:39
А не пошлабы эта гражданка Н. далеко и надолго.
4
Szsz. / адказаць
06.01.2019 / 11:40
фелікс, и когда к тебе убогому скорая 2 часа ехала? Разве что из-за тебя к комуто ехала 2 часа.
4
Антон Астаповіч / адказаць
06.01.2019 / 19:54
Чаго толькі ад нашых медработнікаў, у тым ліку і ад персанала хуткай дапамогі, не патрабуюць. Хутка прымусяць падлогу пасля візіту ў кватэрах мыць, бо нейкая там хворая на галаву скаргу напісала.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30