Знайсці
05.01.2019 / 10:043РусŁacБел

Пакуль вы спалі, Сабаленка прабілася ў фінал турніру ў Кітаі і зарабіла $38 тысяч

Архіўнае фота

Найлепшая тэнісістка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў кітайскім Шэньчжэні.

У паўфінале, які прайшоў раніцай па беларускім часе, яна без праблем перамагла кітаянку Яфань Ван — 6:2, 6:1.

Цяпер Сабаленка (13-е месца ў сусветным рэйтынгу) згуляе ў фінале з амерыканкай Элісан Рыск (№62).

Прызавы фонд турніру ў Шэньчжэні — $750 тысяч.

Тэнісісткі, якія прайгралі ў паўфінале, зарабілі па $44 тысячы. Фіналістка атрымае $81 тысячу, а пераможца — $163 тысячы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера