Знайсці
04.01.2019 / 22:484РусŁacБел

Марадона знайшоўся!

dinamo-brest.by

Аргенцінскі спецыяліст Дыега Марадона, які прапусціў пачатак перадсезонных збораў мексіканскага «Дарадаса», вернецца да працы ў клубе. Пра гэта паведаміў агент аргенцінца Маціяс Морлі ў сваім твітар-акаўнце.

Пасля медыцынскага абследавання на радзіме 58-гадовы трэнер вернецца ў размяшчэнне «Дарадас». Морлі сцвярджае, што Марадона адпрацуе рэшту сезону.

29 сьнежня стала вядома, што «Дарадас» пачалі перадсезонную падрыхтоўку без Марадоны. У клубе чакалі прыбыцця спецыяліста 26 снежня, аднак ён не аб'явіўся. Знікненне спецыяліста звязвалі з яго рознагалоссямі з кіраўніцтвам каманды з Сіналоа. Марадона нібыта быў незадаволены тым, што «Дарадас» не атрымалі ўзмацнення.

Марадона працуе ў Мексіцы з восені 2018 га, пры гэтым, імаверна, захаваў за сабой пасаду ў праўленні брэсцкага «Дынама».

«Дарадас» не надта ўдала завяршылі першую палову чэмпіянату: клуб размясціўся на сёмым месцы ў турнірнай табліцы.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера