Знайсці
04.01.2019 / 22:464РусŁacБел

«Кіньце, не верце чуткам»: З чым звязаная адстаўка намесніка начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў

Некалькі дзён таму сышоў у адстаўку намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Сяргей Сандалюк. Ён адказваў за ідэалагічную працу і кадравае забеспячэнне.

Паводле інфармацыі на сайце МУС, цяпер гэта пасада вакантная.

Выступае Сяргей Сандалюк, фота dynamo.by

Блогер Нехта (супрацоўнік «Белсата» Сцяпан Пуціла) у сваім тэлеграм-канале напісаў, што да адстаўкі мог прывесці гей-скандал у ведамстве. Аўтар падкрэсліў, што інфармацыя непацверджаная.

Сам Сандалюк сцвярджае, што проста выйшаў на пенсію. «Выбіраю сабе новую працу, прапановаў шмат», — пракаментаваў ён сітуацыю «Нашай Ніве».

Ці звязаны яго сыход з нейкай гісторыяй з кіроўцам? «Кіньце, не верце чуткам», — заявіў ён.

Сяргей Сандалюк, фота Sb.by

Крыніцы «Нашай Нівы» сцвярджаюць, што кіроўца Сандалюка трапіў у непрыемную сітуацыю, звязаную з прымяненнем сілы, і расказаў пра гэта начальніку. Той пагадзіўся дапамагчы падначаленаму, каб таго не прыцягнулі да адказнасці, аднак задума правалілася.

* * *

Сяргей Сандалюк раней кіраваў в/ч 7404 у Баранавічах, якая спецыялізуецца на канваіраванні асуджаных.

УШ, АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера