Знайсці
04.01.2019 / 20:345РусŁacБел

У Нямеччыне адбылася маштабная ўцечка звестак сотняў нямецкіх палітыкаў

У інтэрнэт трапілі асабістыя звесткі нямецкіх палітыкаў розных узроўняў, уключаючы канцлера Меркель. Пашпарты, крэдыткі, адрасы, нумары тэлефонаў, перапіска палітыкаў з'явіліся ў інтэрнэце напрыканцы снежня, паведамляе DW.

Асабістыя даныя і дакументы сотняў нямецкіх палітыкаў, сярод якіх аказалася і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель (Angela Merkel), былі выстаўленыя на ўсеагульны агляд у інтэрнэце як мяркуецца, у выніку кібератакі. Пра гэта ў пятніцу, 4 студзеня, на прэс-канферэнцыі ў Берліне паведамілі афіцыйныя прадстаўнікі ўрада і міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны.

У Сетку патрапілі даныя крэдытных карт, нумары тэлефонаў, адрасы, асабістыя і ўнутрыпартыйныя дакументы, такія як пашпарты, рахункі, лісты, запрашэнні, заяўкі на наведванне партз'езда і нават змесціва чатаў дэпутатаў усіх партый, прадстаўленых у бундэстагу, а таксама дэпутатаў зямельных ландтагаў, нямецкіх сябраў Еўрапарламента і палітыкаў камунальнага ўзроўню. Акрамя таго, апублікаваныя асабістыя даныя шэрага дзеячаў культуры і журналістаў.

Як паведаміла прадстаўнік урада Нямеччыны Марціна Фітц (Martina Fietz), сярод апублікаваных даных канцлера Меркель не выяўлена канфідэнцыйных або сакрэтных матэрыялаў. Невядомыя апублікавалі адрасы электроннай пошты і нумар факса Меркель, а таксама некалькі лістоў.

Па словах Фітц, да расследавання інцыдэнту падключыліся Федэральнае ведамства бяспекі ў сферы інфармацыйных тэхналогій (BSI), Федэральнае ведамства па крымінальных справах і Федэральнае ведамства па ахове канстытуцыі.

Прадстаўнік МУС таксама паведаміў, што ведамствы правяраюць, ці была гэта хакерская атака. Па адной з версій, нехта, які мае доступ да прыватных даных у сілу сваёй дзейнасці, мог раскрыць інфармацыю. Ужо вядома, што ўцечка даных адбылася не праз урадавую сетку. Правяраецца версія аб магчымым крадзяжы даных праз унутраную сетку бундэстага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера