Знайсці
05.01.2019 / 15:414РусŁacБел

У разведку сапраўды набіраюць па абвестках: нечаканыя вакансіі Мінабароны

Кожны квартал Міністэрства абароны выкладвае актуальны спіс вакансій для салдат і сяржантаў для працягу службы па кантракце. 

«Наша Ніва» паглядзела, якая ж работа ва ўзброеных сілах прапаноўвалася станам на кастрычнік 2018 года.

Большасць спецыяльнасцяў даволі празаічная: гэта кіроўцы (не толькі службовых машын, але і баявой тэхнікі), механікі, электрыкі, тэлеграфісты, недзе (у Брэсцкую і Бабруйскую камендатуру) патрэбны нават музыканты. 

Ілюстрацыйнае фота

Ёсць і выключна ваенныя вакансіі, куды без адпаведнага досведу наўрад ці трапіш: наводчыкі, сапёры, стралкі-зенітчыкі, камандзіры аддзяленняў. 

Але мы звярнулі таксама ўвагу на тое, што па абвестцы на сайце Мінабароны набіраюць нават разведчыкаў! 

«Разведчык-назіральнік», напрыклад, патрабуецца ў штаб 15-й зенітнай ракетнай брыгады (в/ч 30151) ля Фаніпаля.

У патрабаваннях — «наяўнасць адпаведнай падрыхтоўкі». 

Проста «разведчык» патрэбны ў часць № 89417 ССА ў Мар'інай Горцы. 

Можна падумаць, што пад гэтай фармулёўкай хаваецца ўласна тое, чаму вучаць салдатаў, — разведцы і дыверсіям на мясцовасці. 

Разведчыкі сіл спецыяльных аперацый, фота: Міністэрства абароны

Такія ж разведчыкі патрабуюцца і ў брэсцкую часць ССА. 

«Разведчыка-назіральніка» шукаюць у часць, якая будзе займацца аховай Астравецкай АЭС. 

Таксама «разведчык» патрэбны ў 19-ю асобную мабільную брыгаду (в/ч №71327) у Заслонаве. 

Заробкі разведчыкаў і іншых спецыялістаў на сайце не пазначаныя. 

Варта адзначыць, што практыка набору разведчыкаў праз інтэрнэт не айчыннае ноу-хау. 

У прыватнасці, ізраільская спецслужба «Масад» набірае ахвотных супрацоўнічаць падобным чынам — раней яны давалі абвесткі ў газеты, а цяпер проста на іх сайце ёсць адпаведны раздзел з інструкцыямі і перасцярогамі для патэнцыйных агентаў.

Праўда, у выпадку «Масада» гаворка ідзе хутчэй пра дыстанцыйных пастаўшчыкоў інфармацыі, а не штатных разведчыкаў. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930