Знайсці
04.01.2019 / 16:5711РусŁacБел

Лідар «Маладога фронту» назваў Лукашэнку «гаў…ком». Экспертыза палічыла гэта не абразай, а мемам

У ліпені 2018 года на Дзяніса Урбановіча, які нядаўна ўзначаліў «Малады фронт», напісалі заяву ў міліцыю за абразу кіраўніка дзяржавы.

Дзяніс Урбановіч. Фота Волі Афіцэравай.

«Гэта было ля рэстарана «Паедзем, паядзім» у Курапатах. Была спрэчка з дзвюма п'янымі дзяўчынамі, якія ўсё здымалі на відэа. Яны казалі, што Лукашэнка хутка з намі ўсімі разбярэцца. Тады я троху на эмоцыях вось так выказаўся пра нашага прэзідэнта. Хвілін праз пяць пасля гэтага да мяне падышлі супрацоўнікі міліцыі», — расказвае Урабановіч.

Хлопец кажа, што не хадзіў на экспертызы па гэтай справе. «Усяго было тры экспертызы: у верасні, кастрычніку і снежні. Складу злачынства ў маіх словах не ўгледзелі. У рашэнні гаворыцца, што я не абражаў, а выкарыстаў мем», — расказвае Урбановіч.

Напярэдадні Новага года хлопец атрымаў адразу два лісты з адмовамі ад завядзення крымінальнай справы. Адзін — з РУУС Мінскага раёна, другі — з Бараўлянскага аддзела міліцыі. «У выніку праведзенай праверкі было прынята рашэнне аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы», — гаворыцца ў афіцыйных дакументах.

Дзянісу Урбановічу 29 гадоў, а родам ён з Міхалкавіч Лагойскага раёна, актыўны абаронца Курапатаў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера