Знайсці
04.01.2019 / 16:251РусŁacБел

Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў самым пунктуальным у адным з рэйтынгаў

Нацыянальны аэрапорт Мінск заняў першае месца ў топ-20 па пунктуальнасці палётаў за 2018 год сярод усіх аэрапортаў свету ў катэгорыі «Аэрапорт з колькасцю пасажыраў ад 2,5 мільёна да 5 мільёнаў у год» на падставе справаздачы аналітычнай кампаніі OAG.

Пунктуальнасць палётаў — паказчык выкананых рэйсаў на прыбыццё і адпраўленне без затрымак. Затрымкай лічыцца адхіленне ад планавага часу вылету/прылёту на 15 і больш хвілін без уліку адхіленняў, якія адбыліся праз надвор'е.

Official Airline Guide (OAG) — даследчая кампанія са штаб-кватэрай у Вялікабрытаніі, якая прадстаўляе інфармацыю пра статус рэйсаў аэрапортам, авіякампаніям, абслуговым кампаніям, звязаным з турызмам, самалётабудаўнічым кампаніям, кансультантам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930