Знайсці
10.01.2019 / 15:203РусŁacБел

Квіткі на «Адзін дома» па-беларуску амаль раскупілі — паспяшайцеся

11—13 студзеня, кінатэатр «Масква» (пр.Пераможцаў, 13).

Калядны кінамарафон ад праекта «Беларускія ўікэнды» завяршае знакамітая камедыя «Адзін дома». 11—13 студзеня вядомыя кожнаму з дзяцінства героі загавораць па-беларуску.

Маленькі Кевін — малодшае дзіця ў вялікай сям'і. Аднойчы хлопчык пажадаў, каб яго сям'я знікла, і жаданне здзяйсняецца: усе з'язджаюць у адпачынак, а Кевіна забываюцца. Ён застаецца адзін у вялікім доме. Але ёсць праблема: злодзеі, якія рабуюць дамы ў гэтым раёне. Кевін падрыхтуе ім асаблівы прыём…

Фільм у беларускай агучцы пакажуць у кінатэатры «Масква» (пр.Пераможцаў, 13). Пачатак сеансаў — 19.00 (11 студзеня) і 17.20 (12 і 13 студзеня).

Квіткі можна набыць анлайн.

Але варта паспяшацца. Як паведамілі НН арганізатары, на першыя два паказы ўжо фактычна раскупленыя квіткі ў партэры кінатэатра.

Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» ад кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

Падрабязней пра сусветныя кінахіты і прэм'еры ў беларускай агучцы — на сайце kinakong.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера