Знайсці
04.01.2019 / 15:0013РусŁacБел

Школы Мінска называюць у гонар бразільскага стрыптызёра Рыкарда Міласа. У чым прыкол?

Флэшмоб пачаўся ў канцы года ў Расіі. 

Там звярнулі ўвагу на тое, што школы і ўстановы па ўсёй краіне атрымалі імя Рыкарда Міласа ў картаграфічным сэрвісе Google. У гонар бразільскага стрыптызёра «назвалі» школы, ВНУ, тэхнікумы, танцавальныя залы, урадавыя будынкі і нават храмы.

Беларускія карыстальнікі Google у баку не засталіся. І на карце Мінска з'явіліся школы, якім таксама надалі імя стрыптызёра.

Гэта стала магчымым праз тое, што Google дазваляе карыстальнікам пераназываць аб'екты ў картах. Людзі могуць «ўдакладніць» інфармацыю аб будынках і ўстановах, адпраўляючы праўкі прадстаўнікам сэрвісу.

Часам з-за гэтага ўзнікаюць флэшмобы па перайменаванні — так здарылася ў выпадку з Рыкарда Міласам.

Хто такі Рыкарда Мілас?

Рыкарда Мілас (Ricardo Milos) — бразільскі стрыптызёр, чые танцы сталі мемам на Захадзе яшчэ некалькі гадоў таму. Яго пазнавальныя элементы: мускулы, чырвоная бандана на галаве і плаўкі з амерыканскім сцягам.

Асцярожна! Эратычнае відэа стрыптызёра 

У 2018 годзе мем перарадзіўся ў Расіі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», і ў снежні стаў адным з самых папулярных там.

Той, хто змяняў назву гімназіі №32, асабліва і не ведаў, хто такі Рыкарда Мілас, таму гімназія стала насіць імя Рыкарда Смысласа. 

У Мінску імя Рыкарда Міласа надалі не толькі школам, але і «Свету фітнэсу», які стаў «светам фітнэсу і Міласа».

На гэтай карце бачна, што акрамя школ і фітнэс-цэнтра, дзіцячы садок № 502 перайменаваны ў «дзіцячыя органы задарма».

Наталля Тур

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930