Знайсці
04.01.2019 / 12:501РусŁacБел

Што мы слухалі ў снежні: 7 найбольш значных альбомаў месяца

Традыцыйна робім справаздачу музычных навінак мінулага месяца. На жаль, канец 2018 года не парадаваў гучнымі рэлізамі, але і на бязрыб'і знайшлося, чым пачаставацца.

The Polish Ambassador & The Diplomatic Scandal — Land of the Lush

Давід Сугальскі, вядомы як Польскі Амбасадар, — музыка і дыджэй з Сан-Францыска, на працягу 5 гадоў запісваў альбом, запрошаныя музыкі дадавалі ў яго разынак, і ў выніку атрымаўся Land of the Lush. 

LP — Heart to Mouth

Падчас працы над альбомам Лаўра Пергаліццы прызналася, што ён павінен рабіць людзей шчаслівымі. І гэта, здаецца, амерыканцы італьянскага паходжання ўдалося.

Спявачка неаднаразова прыязджала ў Мінск з выступленнямі, а новы альбом будзе прэзентаваць 11 красавіка. Квіткі можна набыць на нашай «Афішы НН».

Infected Mushroom — Head of NASA and the 2 Amish Boys

Дванаццаты альбом культавых ізраільскіх музыкантаў — гэта спроба выйсці на касмічныя арбіты, моцна залучыўшы асацыяцыі электроннай музыкі з космасам.

LOUNA — Panopticon

Лусінэ Геваркян выдала другі англамоўны альбом, у які ўвайшлі 10 найлепшых трэкаў гурта з рэлізаў «Мы — это Louna» ды «Дивный новый мир», перакладзеных на англійскую мову.

Naibu — Manœuvres

Французскі электроншчык з даволі арыгінальным для славянскага вока псеўданімам у снежні прэзентаваў свой новы лонгплэй.

ЛІСА — Абракадабра

Летам мы пісалі пра 19-гадовую Лізу Кастэнка і знаёмілі чытачоў з яе творчасцю. Напрыканцы года ў дзяўчыны выйшаў дэбютны альбом «Абракадабра» — гісторыя кахання лірычнай гераіні.

Калі вы брутальны дзядзька, то перажыванні юнай дзяўчыны пад немудрагелісты біт будуць вам незразумелыя, але ў сваю мэтавую аўдыторыю Ліса трапляе на 100% — напрыклад, Укантакце альбом ужо мае больш за 70 тысяч праслухоўванняў!

Brock Berrigan — Cadillac Mountain

Брок Бэрыган — гэта яшчэ адна музычная таямніца. На публіцы таленавіты біт-мэйкер з'яўляецца ў масцы пеўня, а вольны час любіць бавіць у адзіноце, цешачы слухачоў атмасфернымі навінкамі.

Нашы папярэднія агляды:

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930