Гарадзенец спрабаваў пакатацца на грузавым цягніку і трапіў пад кола
Здарэнне адбылося вечарам 3 студзеня на вакзале ў Гродне, паведамляе абласная міліцыя.
Грузавы цягнік стаяў ля вакзала, чакаючы сігналу для адпраўлення. Потым стаў павольна рухацца, але ў гэты час пацярпелы заскочыў на падножку аднаго з вагонаў. Але не ўтрымаўся і зваліўся пад кола, як вынік — частковая ампутацыя галёнкі, мужчына шпіталізаваны ў рэанімацыю.
У міліцыі ўдакладнілі, што, апроч іншага, за самавольны праезд на падножцы грузавога цягніка прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Такія дзеянні цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад шасці дзясятых да трох базавых велічынь (15,3—76,5 рубля).
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 23
Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера