Знайсці
04.01.2019 / 12:068РусŁacБел

Топ-чыноўнікі назіраюць, як Лукашэнка гуляе ў хакей ФОТАФАКТ

Адкрыццё традыцыйнага аматарскага хакейнага турніра на прызы Аляксандра Лукашэнкі адбылося 3 студзеня на «Чыжоўцы-Арэне». Каманда кіраўніка краіны ў першым матчы прымала зборную Міжнароднай федэрацыі хакея і перамагла з лікам 13:7.

Адметна, што на трыбунах засвяціліся топ-чыноўнікі. На гэтым скрыне з відэа тэлеканала АНТ бачна, што за гульнёй прэзідэнта назіралі: міністр замежных справаў Уладзімір Макей (першы ў верхнім шэрагу, далей злева направа), кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, старшыня праўлення АНТ Марат Маркаў, кіраўнік СТБ Ігар Луцкі, галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сёння» Дзмітрый Жук, генеральны пракурор Аляксандр Канюк (другі ў ніжнім шэрагу, далей злева направа), дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930