Знайсці
04.01.2019 / 11:41РусŁacБел

Кітайскія вайскоўцы скапіявалі самую магутную няядзерную зброю ЗША

Кітайскія вайсковыя распрацоўшчыкі стварылі сваю версію амерыканскай супербомбы GBU-43/B Massive Ordnance Air Blast (MOAB), паведамляе Business Insider са спасылкай на мясцовыя СМІ. Новая бомба стала самай магутнай няядзернай зброяй Кітая.

GBU-43/B Massive Ordnance Air Blast (MOAB). Фота: deagel.com.

Мясцовыя ваенныя аналітыкі сцвярджаюць, што навінка здольная знішчыць умацаванні, расчысціць месца пасадкі і пасеяць паніку ў шэрагах ворага. Перавозіць кітайскую «маці ўсіх бомбаў» здольны бамбавік Xi'an H-6K — копія савецкага Ту-16. Новая зброя практычна цалкам запаўняе бомбаадсек.

Стваральнікам кітайскай «маці ўсіх бомбаў» з'яўляецца карпарацыя Сhina North Industries Group Corporation Limited. Хоць навінка і носіць назву, аналагічную амерыканскай бомбе, кітайскі боепрыпас менш па памерах і лягчэйшы, чым GBU-43/B.

Скарачэнне MOAB часта расшыфроўваюць як Mother Of All Bombs — «маці ўсіх бомбаў». MOAB важыць каля 10 тон, 8,4 з якіх прыпадае на выбуховае рэчыва H6. Сіла выбуху GBU-43/B складае 11 тон у трацілавым эквіваленце. У радыусе 140 метраў ад эпіцэнтра выбуху знішчаецца не толькі пяхота суперніка, але і танкі. Частковыя разбурэння адбываюцца на адлегласці ў 1,5 км ад эпіцэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930